Аляксандр Мілінкевіч прэзентаваў сваю праграму ў Рэчыцы
20 февраля 2006 г.Реклама
Аб праграме аб’яднаных дэмакратычных сіл, скіраванай на падтрымку моладзі, казаў у панядзелак у Палацы гарадскога пасёлка Рэчыца кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Ён падкрэсліў таксама, што аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зацікаўлены ў інвестыцыях у адукацыю, бо у Беларусі сёння адчуваецца неабходнасць яе развіцця. І гэтыя інвестыцыя абавязкова адплацяцца ў будучым. Аляксандр Мілінкевіч запэўніў прысутных, што аб’яднаным дэмакратычным сілам залежыць на выроўніванні шанцаў моладзі ў доступе да адукацыі. Для дасягнення гэтай мэты прапаноўваецца развіццё стыпендыяльнай сістэмы, паляпшэнне кантролю за якасцю школ і ВНУ, якасцю навучання.