Актывіст штабу Аляксандра Казуліна выйшаў на волю
Реклама
У пятніцу пасля трохмесячнага арышту выйшаў на волю актывіст штабу экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна Юры Радзівіл. 2 сакавіка па яго машыне стралялі супрацоўнікі спецпадраздзялення “Алмаз”, што пераследавалі ўдзельнікаў акцыі на падтрымку Казуліна ў часе кампаніі па выбарах кіраўніка
краіны. У судзе “алмазаўцы” заявілі, што Юры Радзівіл стварыў пагрозу іх жыццю, таму яны выкарысталі зброю.