Актывісты штабу Мілінкевіча Берасцейшчыны абвясцілі пра пачатак акцыі пратэсту
Реклама
Актывісты штабу Мілінкевіча Берасцейскага рэгіёну абвясцілі пра пачатак акцыі пратэсту і апублікавалі зварот да жыхароў сваёй вобласці, дзе назвалі Аляксандра Лукашэнку Ілжэпрэзідэнтам Першым. Прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў дэкларавалі сваю нязгоду з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка і заклікалі землякоў узняцца на абарону Айчыны. Дэмакратычныя актывісты патрабуюць таксама вызвалення ўсіх арыштаваных па палітычных матывах і пакарання вінаватых у беззаконні. Пачатак акцыі пратэсту ў Берасці прызначаны на 25 сакавіка.