1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Ута Цапф: "Я вiтаю прыняцце заявы па Беларусi"

Генадзь Канстанцiнаў

Iнтэрв´ю з дэпутатам Бундэстагу, кiраўнiком працоўнай групы па Беларусi пра тое, у якой ступенi Еўрапейскi Звяз сёння можа паўплываць на сiтуацыю ў Беларусi

https://p.dw.com/p/7Qla

Як Вы ацэньваеце сумесную заяву мiнiстраў замежных справаў Еўрапейскага Звязу адносна Беларусi? Пра што гэта сведчыць: пра моц ЕЗ альбо пра яго слабасць?

У. Цапф: Я вiтаю прыняцце гэтай заявы, бо яна ўтрымлiвае моманты, па якiх мы доўга дыскутавалi i вырашалi, што трэба рабiць. На маю думку, прыняцце гэтай сумеснай заявы не з`яўляецца праявай слабасцi Еўрапейскага Звязу. Наадварот, яна сведчыць аб зацiкаўленасцi ЕЗ у дэмакратызацыi Беларусi. Мы ведаем, якую палiтыку праводзiць у краiне прэзiдэнт Лукашэнка. I мы канстатуем факты пагаршэння сытуацыi ў дзяржаве, прыгнёту апазiцыi, уцiску на сродкi масавай iнфармацыi i няўрадавыя арганiзацыi. У той жа час адкрываюцца новыя перспектывы. Мы распрацавалi метады i дзеяннi, да прыкладу, сiстэму падтрымкi незалежных СМI. Сёння зацiкаўленасць у рашэннi беларускага пытання значна большая, як была ранней. Можна толькi вiтаць рашэнне Еўрапейскай Камiсii адкрыць у Беларусi сваё прадстаўнiцтва. Я спадзяюся, што ўсе гэтыя рашэннi будуць прынятыя i ажыццёўленыя даволi хутка.

У якой ступенi Еўрапейскi Звяз сёння можа паўплываць на сiтуацыю ў Беларусi?

У. Цапф: Еўрапейскi Звяз як выключна мiрнае ўтварэнне будзе сачыць за выкананнем асацыятыўных дамоваў, за правядзеннем «палiтыкi суседства». Але ў выпадку адыходу ад прынятых стандартаў мы не выключаем магчымасцi выкарыстання ўзгодненых захадаў уздзеяння. Зараз мы гатовыя падтрымлiваць апазiцыйныя сiлы, НДА ў значна большым памеры, як было ранней. Мы так ужо робим са СМI. У нас дастаткова магчымасцяў для падтрымкi грамадзянскай супольнасцi. Цяпер пераглядаюцца тыя крокi, якiя рабiлiся ранней.Будуць спыненыя кантакты на самым высокiм узроўнi, а развiвацца будуць стасункi на сярэднiм i першасным узроўнях. Гэтакi пункт гледжання мне вельмi iмпануе.