1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Правы чалавека: агляд тыдня

9 октября 2009 г.

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць прэзідэнта Лукашэнку памілаваць асуджанага на смерць, міністр абароны забараняе палітыку ў войску, улады працягваюць пераслед актывістаў Саюза палякаў.

https://p.dw.com/p/K2r0
Молоток судьи
Amnesty International залікае Лукашэнку адмяніць смяротнае пакараннеФото: picture-alliance/ dpa

Прадстаўнікі Amnesty International залікаюць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку памілаваць чалавека, асуджанага да расстрэлу, міністр абароны Беларусі патрабуе спынення палітычнай дзейнасці ў войску, а ў Івянцы працягваецца пераслед не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Далучыцца да Еўропы

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае беларускага прэзідента памілаваць прыгаворанага да расстрэла 30-гадовага Васіля Юзэпчука. Адпаведная заява арганізацыі была распаўсюджана 7 кастрычніка.

29 чэрвеня Брэсцкі абласны суд прыгаварыў жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука да смяротнай кары за ўчыненне шэрагу забойстваў пажылых жанчын, а яго 28-гадовага саўдзельніка Сяргея Гучэнку – да пажыццёвага зняволення з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму. Сам Юзэпчук сваёй віны не прызнаў.

Акция Amnesty International в Мюнхене с призывом соблюдения прав человека
Акція Amnesty International, прывечаная правам чалавекаФото: AP

2 кастрычніка калегія Вярхоўнага суда Беларусі па выніках разгляду касацыйнай скаргі па справе Юзэпчука пакінула прыгавор у сіле. Як адзначаецца ў заяве Amnesty International "памілаваўшы Юзэпчука, прэзідэнт Лукашэнка прадэманструе, што Беларусь гатова ўвесці мараторый насмяротную кару і далучыцца да свабоднай ад смяротнай кары зоны Еўропы".

Нагадайма, што ў чэрвені бягучага году адсутнасць мараторыя на смяротнае пакаранне сталася прычынай адмовы ў вяртанні Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

Забаронены пікет

Намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрый Касцюкевіч адмовіў у дазволе на правядзенне пікету яго заяўніку Сяргею Гоўшу. Пікет планавалася прымеркаваць да Усеагульнага дня супраць смяротнага пакарання, які 10 кастрычніка адзначаецца ва ўсім свеце.

Чыноўнік гарвыканкама ў сваім лісце нават не пазначыў сутнасць і прычыны самой адмовы: "заява аб правядзенні пікету ў горадзе Баранавічы 10 кастрычніка 2009 года не адпавядае дзейным нарматыўным актам".

Гэта адмова занепакоіла мясцовых праваабаронцаў, таму рашэнне Баранавіцкага гарвыканкаму будзе абскарджана ў пракуратуру горада.

Группа военных в полевой форме стоят спиной, перед ними радар
У беларускай арміі не будзе палітыкіФото: Bymedia

Армія без палітыкі

Беларускія вайскоўцы будуць абавязаны прыпыніць сяброўства ў палітычных партыях ад моманту прызыву ў армію і да заканчэння тэрміновай службы. Пра гэта заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў.

Паводле яго словаў, за неспыненне палітычнай дзейнасці пад час праходжання тэрміновай службы ваеннаабавязаны будзе прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Мальцаў выступіў на сесіі Палаты прадстаўнікоў з дакладам аб законапраекце аб статусе ваеннаслужачых і агучыў прапанаваныя новаўвядзенні. Законапраект ужо прыняты ў першым чытанні. Датычна таго, што зараз у беларускім войску служаць некалькі вядомых дзеячоў апазіцыі, якіх называюць "палітычнымі прызыўнікамі", міністр абароны заявіў, што палітычная дзейнасць гэтых асоб павінна быць прыпынена ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Як адзначае юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Уладзімір Лабковіч, пакуль што адказнасць вайскоўцаў за ўдзел у палітычных партыях не вызначана. Апроч таго, закон аб палітычных партыях не прадугледжвае прыпынення сяброўства ў партыі з нагоды тэрміновай вайсковай службы. "Гэта робіцца для таго, каб можна было па палітычных матывах пераследаваць апазіцыйна настроеную моладзь, якіх зачастую гвалтоўна прызываюць у войска", - упэўнены правабаронца.

Анжаліка Борыс
Анжаліка БорысФото: Tatjyana Marchuk

Пераслед актывістаў Саюза палякаў

Беларускія праваабаронцы звярнулі ўвагу на тое, што ў Івянцы Брэсцкай вобласці супрацоўнікі праваахоўных органаў ажыццяўляюць ціск на сяброў не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Міліцыянты наведваюць сяброў арганізацыі і пагражаюць ім звальненнем з працы, вялікімі штрафамі ў выпадку, калі людзі не спыняць сяброўства ў гэтай незалежнай арганізацыі.

У тых, хто некалі рабіў фінансавыя ахвяраванні дзеля аплаты камунальных паслугаў Дома польскага, бяруць узоры подпісаў і пагражаюць пазбаўленнем заробкаў. Праваабаронцы адзначаюць, што апошнім часам улады ўзмацнілі ціск на Івянецкі аддзел Саюза палякаў: Камітэт дзяржаўнага кантролю супольна з міліцыяй і падаткавай інспекцыяй пасля ананімнага допісу ажыццяўлюць праверку фінансавай дзейнасці Дома польскага, а старшыню мясцовай суполкі Тэрэзу Собаль ужо шматкроць выклікалі на шматгадзінныя допыты.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў, Мінск
Редактар: Уладзімір Дорахаў

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще