1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Апазіцыя не лічыць выбары сумленнымі

Генадзь Канстанцінаў26 сентября 2008 г.

Кандыдаты ў дэпутаты з "Еўрапейскага спісу" заявілі пра шматлікія парушэнні пад час выбарчай гонкі, але збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах да канца.

https://p.dw.com/p/FPc5
Фото: Pavljuk Bykovsky

Як адзначыў каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты парламента з прычыны нязнятай з яго судзімасці. Менавіта "Еўрапейскі спіс" найбольш пацярпеў пры рэгістрацыі кандыдатаў: выбаркамы зарэгістравалі меньш за 50% патэнцыйных прэтэндэнтаў на кандыдацкі мандат - цяпер барацьбу працягваюць 22 "еўракандыдаты". У рэгіёнах, паводле Мікалая Статкевіча, на актывістаў аказваўся наймацнейшы ўціск, у выніку чаго некаторыя пад пагрозаю звальненняў з працы іх альбо іх блізкіх былі змушаныя адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампані.

Паводле палітыка, найбольшыя "страты" Еўрапейская кааліцыя панесла на захадзе Беларусі і ў Мінску, дзе, на яго думку, ідэі еўрапейскай інтэграцыі найбольш папулярныя сярод насельніцтва, таму ўлады найбольш "рэзалі" сябраў Еўрапейскай кааліцыі менавіта ў гэтых рэгіёнах.

Умовы не выкананыя

Мікалай Статкевіч адзначыў умовы, пры якіх ачоленая ім кааліцыя вырашыла ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах.

"Мы яшчэ год таму выпрацавала тры патрабаванні да гэтых выбараў, каб мы дайшлі ў іх да канца - вызваленне палітвязняў, абмежаванне альбо адмена папярэдняга галасавання і наданне назіральнікам права наглядаць за падлікам галасоў, - падкрэсліў палітык. – Мы з жалем канстатуем, што выкананае, і то не цалкам, толькі першае патрабаванне".

Тым не менш, было вырашана дазволіць кандыдатам у дэпутаты з "Еўраспісу" удзельнічаць у выбарах да канца.

Апазіцыя адзначае і недэмакратычнасць бягучага выбарчага працэсу, асабліва ў рэгіёнах. Па словах кандыдата ў дэпутаты парламента з Барысава Анатоля Букаса, "сённяшнія выбары ў Барысаве праходзяць непразрыста, гэта чарговы падман, які мясцовыя ўлады рыхтуюць у гэтым горадзе".

Parlamentswahlen in Weißrussland Plakate
Фото: Pavljuk Bykovsky

Анатоль Букас прывёў прыклад незаконнага фармавання выбарчых камісіяў, калі ў склад выбаркамаў уключаліся выключна прадстаўнікі аднаго і таго ж працоўнага калектыву, што супярэчыць выбарчаму заканадаўству. "Сёння мы паспрабавалі падаць адпаведную скаргу ў пракуратуру, але там адмовіліся яе прыняць", - паведаміў кандыдат у дэпутаты.

Яшчэ адзін прэтэндэнт на дэпутацкі мандант з "Еўрапейскага спісу" Аляксей Гаўруцікаў звярнуў увагу на тое, што па ўсіх выбарчых участках Віцебскай вобласці маюцца пячаткі выбаркамаў адзінага абразцу, што дазваляе рабіць іх замену. "Абразцы подпісаў чальцоў камісіяў знаходзяцца ў сталах начальнікаў - я гэта бачыў на ўласныя вочы - пячаткі ідэнтычныя, таму працэдура апячатвання скрыняў для галасавання робіцца фармальнасцю, што не дазваляе нам абараніць вынікі галасавання", - распавёў Аляксей Гаўруцікаў.

Прадпрымальнікі імкнуцца ў парламент

Адным з суб’ектаў Еўрапейскай кааліцыі, які таксама выставіў сваіх кандыдатаў на выбары, ёсць блок прадпрымальнікаў.

"Нас пад час акцыяў пратэсту на пачатку бягучага году ў Канстытуцыйным судзе адпраўлялі да нашых абраннікаў у Палаце прадстаўнікоў, каб яны маглі дапамагчы вырашыць нашыя праблемы, аднак нас там не пачулі, бо ў парламенце няма нашых дэпутатаў, - заявіў каардынатар прадпрымальніцкага блоку Алесь Макаеў. – Таму прадпрымальнікі і вырашылі самі выстаўляцца на гэтых выбарах, каб у Палаце прадстаўнікоў бараніць свае правы".

"Мы расцэньваем гэтыя выбары як фарс і звяртаемся да беларускага грамадства з заклікам выйсці 28-га верасня а 20-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу, каб прадэманстраваць свой пратэст", - рэзюмаваў Мікалай Статкевіч.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще