1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Апазіцыя можа адмовіцца ад байкоту выбараў

Генадзь Канстанцінаў11 сентября 2008 г.

Прэзідыюм палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў будзе прапанаваць палітрадзе кааліцыі, паседжанне якой адбудзецца 21 верасня, прыняць рашэнне аб удзеле кандыдатаў ад АДС у выбарчай кампаніі да канца.

https://p.dw.com/p/FG3q
Анатоль Лябедзька

Яшчэ да паседжання прэзідыюму палітрады АДС адбылася сустрэча яго дзейнага старшыні Анатоля Лябедзькі, лідэра Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Калякіна, кіраўніка Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага і экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, на сустрэчы былі выпрацаваныя рэкамендацыі, якія потым былі разгледжаныя і ўхваленыя на прэзідыюме.

"Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы яшчэ раз катэгарычна заяўляюць: мы ніколі не прызнаем гэтую выбарчую кампанію ні справядлівай, ні легітымнай. Прапануецца замацаваць гэта не толькі як рашэнне палітычнай рады, але і пад ім паставіць подпіс кожнага кандыдата ў дэпутаты з адзінага спіса, - адзначае палітык. – Мы прымаем рашэнне на заключным этапе выбарчай кампаніі сканцэнтравацца на тым, каб атрымаць доступ да падліку галасоў і прад’явіць доказы фальсіфікацыі вынікаў выбарчай кампаніі".

Доказы – на заключным этапе

Паводле словаў Анатоля Лябедзькі, рабіцца гэта будзе на акругах, дзе балатуюцца найбольш канкурэнтаздольныя кандыдаты ад АДС, дзе можна будзе гарантавана казаць, што ў іх скралі дэпутацкі мандат, і толькі на апошнім этапе можна будзе сабраць поўныя доказы фальшаванняў вынікаў выбараў.

"Калі мы гэтага не прад’яўляем на заключным этапе, то мы можам развязаць рукі Лукашэнку правесці дастаткова справядлівы падлік галасоў, прад’явіць гэта наглядальнікам з АБСЕ і СНД, і наша пазіцыя тады будзе значна слабейшая".

Як адзначыў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі, рашэнні Прэзідыюму прадэманстравалі, што палітыкі выступаюць за захаванне АДС, за прыданне ім новых сілаў.

"Мы сфармулявалі адэкватны адказ тым, хто зацікаўлены, каб АДС сканала падчас гэтай выбарчай кампаніі, - падксрэсліў Анатоль Лябедзька. – Гэта наш адказ уладзе, якая брутальна дзейнічае ў дачыненні да АДС, тым персонам і палітычным структурам у Беларусі, якія таксама зацікаўленыя, каб быў перыяд дэмакратычнай раздробленасці, а таксама той частцы міжнароднай супольнасці, якая б хацела, каб АДС не існавала, і звязала ёй рукі, каб супрацоўнічаць з уладамі без усялякіх абмежаванняў".

Асобная пазіцыя БНФ

Аднак не ўсе суб’екты АДС на сто адсоткаў падзяляюць пазіцыю Анатоля Лябедзькі і прэзідыюма палітрады АДС. Па словах старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, ачоленая ім структура ўжо прымала рашэнне здымаць сваіх кандыдатаў да 23 верасня.

"Я сказаў, што пазіцыя нашай партыі ёсць, але калі іншыя суб’екты АДС не сазрэлі, я з разуменнем пастаўлюся да іх пазіцыі. То, у чым мы адзіныя, - гэта прызнанне выбараў сфальсіфікаванымі і нелегітымнымі, і гэта для мяне важней, чым унутрыпартыйныя разыходы. Пакуль я старшыня, наша партыя рашэнне мяняць не будзе".

Як адзначыў Лявон Баршчэўскі, 2я гатовы ўсе далейшыя крокі абмяркоўваць і працаваць. Гэта не ёсць, што мы падпарадкоўваемся таму, што вырашыць АДС, гэта іншае".

Палітолаг Аляксандр Класкоўскі адзначае, што палітыкі, вырашыўшы працягваць удзел у выбарах, пачынаюць разумець: палітычныя партыі існуюць менавіта для палітычнай барацьбы, хоць бы і ў самых неспрыяльных умовах. Па-другое, пэўныі ўплыў на іх аказала і пазіцыя Захаду, што тыя партыі, якія адмовяцца ад удзелу ў выбарах, не маюць палітычнай будучыні.

Паводле Аляксандра Класкоўскага, "настаў момант ісціны не толькі для беларускага кіраўніцтва, але і для беларускага грамадства, у тым ліку і для апазіцыі, калі трэба ўзважваць, што вышэй – свае амбіцыі ці інтарэсы незалежнасці і гістарычнай магчымасці, калі ўжо казаць гучна, краіны".

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще