1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Адрыян Севярын: "Кожны грамадзянiн Беларусi павiнен ведаць, што ёе не адзiн у гэтым свеце"

Гутарыў Уладзiмiр Дорахаў

Iнтэрв`ю са спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

https://p.dw.com/p/7SBW
Фото: dpa

А. Севярын: Я думаю, самая першая i самая простая рэч, якую мы маглi б зрабiць, - гэта пастаянна ўтрымлiваць Беларусь у сферы нашай увагi. Мы павiнныя паказаць, што мы заўжды думаем пра Беларусь i рашуча настроеныя падтрымлiваць дэмакратычнае развiццё гэтай краiны.

Як гэтая падтрымка можа быць ажыццёўленая на практыцы?

А. Севярын: Мы павiнныя дайсцi да беларускага грамадства. На жаль, сёння ў беларусаў бракуе патрэбнай iнфармацыi. Нам, г.з. мiжнароднай супольнасцi, давядзецца прадаставiць такую iнфармацыю. Мы маем намер таксама падтрымлiваць развiццё беларускае культуры i беларускага нацыянальнага самавызначэння. Гэта для самiх беларусаў вельмi важна ведаць, хто яны такiя. Мы таксама павiнныя спрыяць развiццю грамадзянскай супольнасцi, таму што яна дапамагае фармаваць сярэднi класс – аснову для любога сучаснага дэмакратычнага грамадства. Мы таксама будзем аптымiзаваць нашыя эканамiчныя стасункi з Беларуссю. Магчымасцi ўплыву мiжнароднага гандлю на дэмакратычныя працэсы ня варта пакiдаць па-за ўвагаю. Бо эканамiчны плюралiзм вядзе да з`яўлення палiтычнага.

Цi дастаткова ў Захада сродкаў для таго, каб уплываць на сiтуацыю ў Беларусi?

А. Севярын: Цяжка сказаць. У любым выпадку мы павiнныя працягвацьь нашу працу, паколькi мы iдзем па правiльным шляху. Дэмакратычныя пераўтварэннi ды iнстытуты, а таксама прынцыпы i механiзмы iх функцыянавання складаюць сферу iнтарэса не толькi той цi iншай дзяржавы. Гэта не нутраныя праблемы, але мiжнародныя. Мы, натуральна, паважаем любога лiдэра краiны. Але гэтае лiдэрства мусiць быць легiмтымна ўстаноўленым. Тут мусiць быць поiная яснасць. Як i ў тым, што мы не збiраемся сыходзiць са шляху абароны правоў чалавека ў беларускiм грамадстве. Кожны грамадзянiн Беларусi павiнен ведаць, што ёе не адзiн у гэтым свеце. I нават калi мы пакуль не змаглi дабiцца рэалiзацыi тых прынцыпаў, за якiя мы выступаем, грамадзяне Беларусi павiнныя ведаць, што мы заўжды на iх баку, мы памятаем пра правы чалавека.

Калi Вы маеце намер наведаць Беларусь?

А. Севярын: Я заўжды гатовы зрабiць гэта, я гатовы размаўляць з кожным. Дыялог – адное з найважнейшых правiлаў гульнi. На жаль, я дагэтуль не атрымаў станоўчага адказу ад беларускiх уладаў. Як следства, нам давядзецца размаўляць толькi з той часткай беларускага грамадства, якая жадае з намi размауляць.