1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Адбылося паседжанне Палітычнай рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў

Паўлюк Быкоўскі

На парадку дня былі спрэчныя з пункту гледжання кааліцыі пытанні - тактыка на мясцовых выбарах і мэтазгоднасць правядзення новага Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

https://p.dw.com/p/8zuZ

Паседжанне пачалося а трэцяй гадзіне дня і зацягнулася да шостай. Толькі тэхнічныя прапановы Аляксандра Бухвостава па зацвярджэнні функцыяў сакратарыяту палітычнай рады не выклікалі пярэчанняў. Без асаблівых спрэчак рада ўхваліла і прапановы лідэраў Камуністычнай партыі Беларусіі Сяргея Калякіна і Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі па ўдакладненні плану дзеянняў аб'яднаных дэмакратычных сілаў. А вось іншыя пытанні выклікалі моцныя спрэчкі. Тым не менш, сакратар Палітрады, намеснік старшыні Партіі БНФ Віктар Івашкевіч вынікі паседжання падвёў вельмі дыпламатычна:

“Палітычная рада працягвае ўдакладняць і дэталізаваць план дзецнасці на бліжэйшы год, и найбольш шчыльна, да студзеня 2007 года, значыцца, да заканчэння мясцовых выбараў”.

Між тым, пытанне аб мэтазгоднасці правядзення новага кангрэсу нават не паспелі абмеркаваць з-за спрэчак адносна тактыкі паводзінаў на хуткіх ужо мясцовых выбарах. На паседжанні Палітрады канстатавалі, што ў яе суб'ектаў ёсць розныя падыходы наконт стварэння рэгіянальных кааліцыяў. Вось што распавёў "Нямецкай хвалі" лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч:

«Ёсть розныя пункты гледжання на тое, як нам ісці на выбары. Нехта кажа, что некалькі чалавек можа быть на акругу, но я лічу – па аднаму трэба, каб прадэманстраваць наша адзінства. І было пытанне, якое патрабуе дзейнасці, паездкі па рэгіёнах, каб там каалицыю ўзмацніць, таму что непаўсюду поўная кааліцыя, гатовая працавать. Як заўседы – рабочы працэс».

І яшчэ адное спрэчнае пытанне было наконт новага Кангрэсу дэмактарычных сілаў. Ці ўздымалася яно ў часе сённяшняга паседжання Палітрады?

„Сёння кангреснае пытанне мы не паспелі абмеркаваць. Як бы, я адчуваю, что гэта пытанне затухае. Была ў мінулы раз прапанова накіраваць анкеты людзям, удзельнікам кангрэса, каб яны сказалі, хочуць яны кангрэс ілі не хочуць. Як бы так дэмакратычна паступіць, но сення проста не хапіла часу», - сказаў Мілінкевіч“.