1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

20 год першай масавай акцыі ў Беларусі

30 октября 2008 г.

Cёння спаўняецца 20 год першай масавай акцыі ў сучаснай гісторыі Беларусі. 30 кастрычніка 1988 году тысячы мінчукоў накіраваліся да ўрочышча Курапаты, дзе ў 30-40 гады супрацоўнікі НКВД знішчылі тысячы бязвінных людзей.

https://p.dw.com/p/FkdV
Фото: Freefoto

Супраць грамадзян, якія мірна ішлі ў Курапаты, каб адзначыць Дзень памінавення продкаў “Дзяды”, улады тагачаснай БССР кінулі міліцыянтаў і байцоў унутраных войскаў. Для разгону дэманстрацыі быў скарыстаны слезацечны газ “Чаромха” і гумавыя дручкі.

Удзельнік тых падзеяў, сёння першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў Deutsche Welle, якое значэнне і наступствы мела тая акцыя дваццацігадовае даўніны для Беларусі.

“Гэта была самая першая па-сапраўднаму масавая акцыя, акцыя недазволеная, у якой, бясспрэчна, свабодная і дэмакратычная Беларусь перамагла камуністычную ўладу. Перамагла і маральна, і фактычна. Гэта быў момант ачышчэння, катарсісу, і гэта быў магутны штуршок – і сама падзея, і стаўленне да яе ўладаў, і спроба разагнаць акцыю, і выкарыстанне газаў і дубінак – для масавага стварэння структураў Беларускага народнага фронту па ўсёй краіне.

Тая акцыя сведчыць, перад усім, пра тое, што беларусы – гэта народ, які, можа быць, пэўную частку сваёй найноўшай гісторыі маўчыць, але, калі трэба, то ён адважна ўздымаецца, падымае свой голас, і тое, што ў 1991 годзе мы вярнулі незалежнасць, бясспрэчна, не было нейкім выпадковым падарункам. Незалежнасць не звалілася нам на галаву, мы за яе змагаліся”. (гк)