1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

100 беларускіх студэнтаў атрымаюць магчымасць вучыцца ў Нідэрландах

13 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8n4x

Міністэрства адукацыі Нідэрландаў рыхтуецца цягам тыдня прадставіць праграму для навучання ў краіне ста беларускіх студэнтаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сябра студэнцкай групы “Місія для Беларусі” Олівер ван Лоа. Ён адзначыў, што чальцы групы звярнуліся ў міністэрства з ініцыятываю прадастаўлення ва ўніверсітэтах Нідэрландаў месцаў для студэнтаў з Беларусі, якія не маюць магчымасці працягваць навучанне па палітычных прычынах. У красавіку міністэрства афіцыйна пацвердзіла, што знойдзе такую магчымасць. Беларускія студэнты атрымаюць стыпендыю ад ураду Нідэрландаў, якая таксама пакрые страхавыя выплаты і пражыванне ў інтэрнаце.