1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

1 траўня дэмакратычныя сілы адзначаць Дзень Еўропы

30 апреля 2008 г.

У той час, калі афіцыйныя структуры Беларусі і Партыя камуністаў Беларуская будуць адзначаць 1 траўня Дзень працы, удзельнікі “Еўрапейскай кааліцыі” і кампаніі “Еўрапейская Беларусь” адсвяткуюць “Дзень Еўропы”.

https://p.dw.com/p/DrAN
Фото: AP

Адным з удзельнікаў святкавання будзе арганізацыя “Малады Фронт”. Яе лідэр Зміцер Дашкевіч распавёў “Нямецкай хвалі” пра тое, чаму дэмакратычная моладзь будзе адзначаць менавіта гэтую дату.

“Мы ведаем, што 1 траўня 2003 году да 15 краінаў-удзельніц Еўрапейскага Звязу далучыліся яшчэ 10 краінаў, і на дадзены момант Еўразвяз складаецца з 27 дзяржаваў. Гэта паўмільярды жыхароў, 2/3 межаў Беларусі – гэта межы з дзяржавамі, які ўжо зрабілі еўрапейскі выбар, і таму мы бачым будучыню беларускага народу менавіта ў еўрапейскай хрысціянскай сям’і народаў і 1-га траўня будзем святкаваць Дзень Еўропы, які адзначаецца ў Еўропе, каб агітаваць нашых грамадзянаў на карысць еўрапейскага выбару”.

Як адзначыў старшыня “Маладога Фронту”, удзельнікі святкавання спецыяльна абралі для сваёй акцыі пляцоўку каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе а 12-й гадзіне пачнуцца мерапрыемствы афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

“Туды прыйдзе вельмі шмат не заангажаваных дэмакратычнымі сіламі людзей, і мы вырашылі такім чынам дзейнічаць сярод людзей, якія, магчыма, нічога не ведаюць не толькі аб магчымасці еўрапейскага выбару, але і аб саміх дэмакратычных сілах Беларусі. Мы мусім усведамляць, што геапалітычна Беларусь знаходзіцца паміж амбіцыйнай расійскай імперыяй, якая дагэтуль дыхае імперскай ідэалогіяй, і Еўрапейскім Звязам. І наўрад ці тут магчымы нейкі аўтаномны вектар развіцця Беларусі, які хоча прапанаваць Лукашэнка. І для таго, каб адстаяць незалежнасць і суверэнітэт нашай дзяржавы, мы мусім актыўна ўдзельнічаць у працэсе развіцця Еўрапейскага Звязу”.