Чаму рабочыя Мiнскага мотавелазаводу выйшлi на вулiцу? | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 29.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чаму рабочыя Мiнскага мотавелазаводу выйшлi на вулiцу?

У чым унiкальнасць гэтага прадпрыемства i ў якiм становiшчы яно зараз знаходзiцца?

Прыватнаму бiзнэсу чым далей, тым складаней суiснаваць з цяперашнiм беларускiм рэжымам. Апошнi гатовы, нават пакiнўшы без заробку некалькi соцень рабочых, як гэта здарылася з акцыянерамi Мiнскага мотавелазаводу, дабiвацца сваёй мэты – ўсталявання татальнага кантролю за ўсiмi сферамi эканамiчнага жыцця краiны.

У гэтым лiстападзе рабочыя Мiнскага мотавелазаводу мусiлi адзначаць 60-годдзе свайго прадпрыемства. Але працоўным не да ўрачыстасцяў – у iх няма грошай нават для таго, каб пракармiць дзяцей. Кольвеч адзiн з флагманаў савецкай прамысловасцi, якi вырабляў за год да мiльёна ровараў i да чвэрцi мiлёна матацыклаў пад адной з самых папулярных у Савецкiм Саюзе марак «Мiнск», Мiнскi мотавелазавод апынуўся сёння ў складанейшым фiнансава-эканамiчным становiшчы. На мiнулым тыднi яго рабочыя перакрылi адзiн з цэнтральных праспектаў беларускае сталiцы, кааб нарэшце звярнуць увагу на сваё бяднотнае становiшча.

Страта летась i сёлета аднаго з сваiх галоўных рынкау збыту – в`етнамскага, адкуль беларускiя матацыклы былi выцесненыя больш таннай кiтайскай прадукцыяй, толькi абвастрыла даўнiшнiя праблемы заводу. Самая галоўная з iх – нiзкi тэхналагiчны узровень вытворчасцi, якi не дазваляе вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю. Матацыклы i ровары на Мiнскiм мотавелазаводзе дагэтуль вырабляюць на абсталяваннi, якое было вывезенае савецкiмi войсками з Усходняй Нямеччыны ў першыя пасляваенныя гады.

Што самае галоўнае – уладам даўно вядома, у якой сiтуацыi апынулася гэтае прадпрыемства. Але справа ў тым, што мотавелазавод – унiкальнае для цяперашняй беларускай эканамiчнай сiстэмы прадпрыемства. Гэта прыватны завод, 100 % яго акцыяў належаць працоўнаму калектыву. Да апошняга часу рабочыя мотавелазаводу спрабавалi адстаяць сваё права звацца ўласнiкамi прадпрыемства. Былi здзейсненыя спробы прыцягнуць гэтакiх жа прыватных iнвестараў у капiтал прадпрыемства. У прыватнасцi, сярод магчымых пакупнiкоў 51 % акцыяў заводу фiгуравала вядомая iталiйская фiрма «Каджыва». Але беларускiя ўлады не ўхвалiлi гэтую здзелку.

З канца мiнулага году сiтуацыя на прадпрыемстве сталася катастрафiчнай – рэзка ўпалi аб`ёмы вытворчасцi i экспарту, пачалiся масавыя звальненнi. Сёння з больш як трохтысячнага калектыву i мотавелазаводзе засталося каля 1500 чалавек. Пад уцiскам знешнiх i ўнутраных абставiнаў акцыянеры пры канцы мiнулага году прынялi рашэнне прадаць 90 % акцыяў у абмен на лiквидацыю запазычанасцi перад бюджэтам i дзяржбанкамi- крэдыторамi. Рэалiзаваць гэтую здзелку планавалася на пачатку бягучага году. Але хутка Аляксандр Лукашэнка выставiў акцыянерам новую ўмову – не прадаць, але аддаць яму акцыи, якiя рабочыя заводу калiсцi быццам бы «забрали фактычна бясплатна». Такая схема была адхiлена. А пры канцы мiнулага тыдня, за некалькi гадзiнау да таго, калi працоўныя пачалi выходзиць на праспект, адзiн з дзяржбанкау, куды кiраўнiцтва заводу загадзя звярнулася па крэдыт на выдачу заробку, па ўказаннi гарадскiх уладаў адмовiў яму ў гэтым.

Контекст

Реклама