Чаму Парламенцкая Асамблея НАТО вырашыла заняцца праблемамi Беларусi? | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 16.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Чаму Парламенцкая Асамблея НАТО вырашыла заняцца праблемамi Беларусi?

Iнтэрв´ю з Маркусам Мекелем, дэпутатам Бундэстагу, сябрам Парламенцкай Асамблеi НАТО

default

М. Мекель: Парламенцкая Асамблея НАТО займаецца ўсiмi крызiснымi сiтуацымi ў Еўропе i далёка па-за яе межамi i, перад усiм, пытаннямi бяспекi. I не сакрэт, што краiна, якая ёсць часткай Еўропы i зведвае гэтакi дэфiцыт свабоды i дэмакратыi, да чаго прывёў рэжым Лукашэнкi, ёсць пэўнай зонаю, на якую варта звярнуць асаблiвую ўвагу. Дзяржавы, што ўваходзяць у Парламенцкую Асамблею НАТО, вызнаюць каштоўнасцi дэмакратыi. Сыходзячы з гэтага, мы выказваем салiдарнасць з людзьмi Беларусi i спадзяемся, што гэты народ таксама даб`ецца дэмакратыi.

Наколькi эфектыўным для змянення сiтуацыi ў Беларусi з`яуляецца прыняцце гэтакiх заяваў i дэкларацыяў?

М. Мекель:Само прыняцце заявы па сiтуацыi ў Беларусi натуральна нiчога не зменiць. Неабходныя канкрэтныя захады. Але ўжо i тое ёсць вельмi важным, што грамадскасць надае ўвагу гэтай краiне, на якую многiя забылiся, бо на Захадзе яшчэ не ўсе ведаюць, што там адбываецца i ўвогуле дзе яна знаходзiцца. З уласнага досведу пры канцы 80-х гадоў мiнулага стагоддзя я ведаю, наколькi важныя салiдарнасць, увага да таго, что зведваюць людзi, якiя жывуць ва ўмовах дыктатуры. Тут неабходна адзначыць: тое, што яны перажываюць цяпер, параўнальна з дыктатураю минулых гадоў.

Што можа зрабiць Еўразвяз i Захад у цэлым для падтрымкi дэмакратыi ў Беларусi?

М. Мекель:Адна з галоўных задач – дапамагчы людзям атрымлiваць iнфармацыю. Гэта ужо пачаў рабiць Еўрапейскi Звяз. Мы плануем стварэнне радыёпраграмаў, бо ў Беларусi адсутнiчаюць свабодныя СМI. Выбарнiкi павiнныя атрымлiваць iнфармацыю, прытым iнфармацыю, якую яны зараз не атрымлiваюць, не толькi пра сваю ўласную краiну, але i пра еўрапейскае развiццё ўвогуле. Неабходна дапамагаць тым людзям, якiя спрабуюць у сваёй краiне адстойваць прынцыпы дэмакратыi. Дэмакратыя пачынаецца знiзу, таму неабходна павялiчыць кантакты памiж людзьмi, каб прывесцi да дыялогу розныя шыхты грамадства. У гэтым мы бачым задачу не толькi краiнаў-суседак, але i дзяржаваў далёкага замежжа.

Реклама