У беларускай сталiцы працягвае сваю працу Мiнскi Форум | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 25.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

У беларускай сталiцы працягвае сваю працу Мiнскi Форум

Яго ўдзельнiкi – палiтыкi, навукоўцы ды грамадскiя дзеячы з Беларусi, Нямеччыны i iншых еўрапейскiх дзяржаваў абмяркоўвалi пытаннi, унесеныя ў дэвiз Форума: "Еўрапейскае суседства Нямеччыны i Беларусi"

default

Вялiкая зала Мiнскага мiжнароднага адукацыйнага цэнтру была поўная. У працы Форуму ўзяў удзел i вiцэ-спiкер Еўрапарламенту Януш Анышкевiч. Яго вiзiт учора быў пад пытаннем – беларускiя ўлады далi зразумець, што не жадаюць бачыць Анышкевiча ў Мiнску. Тым не меньш, ён прыехаў. А вось запрошаныя на Форум прадстаўнiкi беларускага МЗС адсутнiчалi. Як сказаў арганiзатар Мiнскага Форума доктар Райнэр Лiнднэр, гэта сведчыць пра ўсё большую замкнёнасць беларускiх уладаў. Як адзначыў Лiнднэр:

« З 1997 году, калi быў праведзены першы Форум, у Нямеччыне змянiлася тры ўрады, тры канцлеры i тры федэральных прэзiдэнты. Змена палiтыкаў улiвае жывую кроў у жыццё краiны. Мы хацелi, каб i ў iншых краiнах было так» .

Ад беларускiх уладаў на паседжаннi палiтычнай секцыi Форума выступiла дэпутат парламента Вольга Абрамава. Яна адзначыла, што непрызнанне Нацыянальнага сходу ў Еўропе не спрыяе дэмакратызацыi краiны. Абрамава прывяла сябе ў якасцi прыклада чэсна выйграўшага выбары народнага абраннiка. Аднак Януш Анышкевiч запярэчыў ёй i ўказаў, што ў Еўрапейскага Звязу ёсць сур`ёзныя падставы не прызнаваць беларускi парламент. Хаця сам Анышкевiч верыць, што некаторых дэпутатаў рэальна абрала бальшыня выбаршчыкаў.

Вiцэ-спiкер таксама закрануў тэму Расii. Паводле яго, трэба весцi з ёй дыялог, каб змянiць сiтуацыю ў Беларусi. I плады такога дыялогу ўжо ёсць. У якасцi прыкладу Анышкевiч прывёў артыкул вядомага палiтолага Сяргея Караганава ў «Российской газете». На думку Анышкевiча, калi Расiя будзе iгнаравать беларускiя дэмакратычныя сiлы, то яна ў будучынi можа страцiць Беларусь таксама, як i Украiну.

Адным з самых моцных выступаў многiя прысутныя на Форуме прызналi прамову лiдэра Аб`яднанай грамадзянскай партыi Анатоля Лябедзькi. Ён заявiў, што Еўропе трэба дакладна вызначыцца з прыярытэтамi ў Беларусi. Iнакш, падкрэслiў Лябедзька, рэжым Лукашэнкi можа зрабiцца не толькi чыста беларускай праблемай.

Контекст