Створаны аргкамітэт ініцыятывы для абароны палітвязняў | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 25.05.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Створаны аргкамітэт ініцыятывы для абароны палітвязняў

Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт увайшлі былыя палітвязні Міхаіл Марыніч, Аляксандр Васільеў і Валеры Леванеўскі. Яны плануюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызвалення асобаў, якія незаконна трапілі ў турмы. Ініцыятары заяўляюць, што будуць не толькі дапамагаць палітвязням. Таксама плануецца абараняць правы ўсіх зняволеных і змагацца з практыкай катаванняў і здзекаў са зняволеных у беларускіх турмах. Прэсавая служба аргкамітэту паведамляе свой электронны адрас: politzek@tut.by

Реклама