Спыненая судовая справа супраць Станіслава Шушкевіча | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 12.05.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Спыненая судовая справа супраць Станіслава Шушкевіча

Суд Першамайскага раёну Мінску спыніў адміністратыўную справу ў дачыненні былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. Яго звінавачвалі ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным шэсці 1 траўня бягучага году. Суд вырашыў спыніць справу «за адсутнасцю ў дзейнасці Станіслава Шушкевіча складу правапарушэння». У пастанове, зачытанай суддзёй, гаворыцца, што «судовым следствам было ўстаноўлена, што Станіслаў Шушкевіч заклікаў грамадзянаў, што сабраліся ля будынку Нацыянальнай Акадэміі навукаў Беларусі, мірным арганізаваным шэсцем прайсці ў Парк дружбы народаў, дзе гарадскімі ўладамі быў санкцыянаваны мітынг». «Сам Шушкевіч у шэсці ўдзелу не браў», - канстатавала суддзя. Яна адзначыла, што рашэнне па дадзенай справе «канчатковае і абскарджанню не падлягае».

Реклама