Міністэрства інфармацыі інвентарызуе незалежныя беларускія выданні | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 24.04.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міністэрства інфармацыі інвентарызуе незалежныя беларускія выданні

Шэраг рэдакцыяў недзяржаўных беларускіх газетаў атрымалі афіцыйныя лісты з Міністэрства інфармацыі з просьбай цягам трох дзён прадаставіць гэтаму ведамству падрабязную інфармацыю пра сваё выданне. Намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, якая падпісала ліст, просіць даслаць у міністэрства звесткі пра назву СМІ, імя і прозвішча галоўнага рэдактара (кіраўніка рэдакцыі), перыядычнасць выпуску, тэлефон і e-mail рэдакцыі, адрас інтэрнэт-сайту, фармат газеты, наклад выдання, кошт падпіскі на месяц. Нагодай для звароту сталі новыя правілы правядзення газетамі рэкламных гульняў і конкурсаў: цяпер выданням давядзецца рэгістраваць іх у Міністэрстве гандлю РБ, у адпаведнасці з прэзідэнцкім указам 2003 году "Аб правядзенні рэкламных гульняў ў Рэспубліцы Беларусь" і тагачаснай пастановы Мінгандлю "Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламных гульняў". Раней дзеянне гэтых нарматыўных дакументаў на СМІ не распаўсюджвалася.