″Курапацкія″ вандалы прадстануць перад судом | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 12.11.2008
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Курапацкія" вандалы прадстануць перад судом

Упершыню будуць судзіць злачынцаў, якія здзяйснялі акты вандалізму ў Курапатах, дзе пад час сталінскіх рэпрэсіяў былі знішчаныя і пахаваныя многія тысячы беларусаў.

default

Два маладзёны, якія вечарам 1 лістапада былі затрыманыя прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці на месцы злачынства, і супраць якіх заведзена крымінальная справа паводле артыкула 344 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае пашкоджанне гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцяў), змешчаны ў следчы ізалятар. Справу вядзе следчая бараўлянскай міліцыі Алена Хільчук.

Па словах кіраўніка секцыі "Мемарыял" Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслава Сіўчыка, раней ніколі злачынцаў, якія ладзілі акты вандалізму ў Курапатах, сілавыя структуры не затрымлівалі. "Тое, што зараз узбуджана крымінальная справа, гэта вельмі добра, але я вельмі сумняваюся, што гэтая справа будзе даведзена да суда і да лагічнага канца", - кажа Вячаслаў Сіўчык.

У выпадку прызнання судом віны маладзёнам па інкрымінуемым ім артыкуле Крымінальнага кодэкса Беларусі пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. (гк)

Контекст