Жонка нямецкага презідэнта занепакоеная лёсам беларускіх прастытутак | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 18.01.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Жонка нямецкага презідэнта занепакоеная лёсам беларускіх прастытутак

Жонка презідэнта Нямеччыны Эва Луіза Кёлер у часе сустрэчы з актывісткамі арганізацыі “Belladonna”, якія аказваюць дапамогу ахвярам прымусовай прастытуцыі з Беларусі і Украіны, заклікала нямецкую грамадзкасць заняць больш рашучую пазіцыю ў адносінах да сексуальнага нявольніцтва. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва DPA, спадарыня Кёлер выказала сваю заклапочанасць, што ў сувязі з маючым адбыцца сёлета ў Нямеччыне першынством свету па футболе нелегальны трафік дзяўчатаў з Беларусі, Украіны і іншых усходнееўрапейскіх краінаў можа істотна павялічыцца. Як выказаліся ўдзельнікі сустрэчы, якая адбылася ўчора ўвечары ў Франкфурце-на-Одэры, будучы футбольны чэмпіянат свету можа стаць у пэўным сэнсе ганебным для Нямеччыны. Паводле некаторых прагнозаў, вялікую армію футбольных заўзятараў у часе першынства свету будуць абслугоўваць каля 40 тысячаў жанчынаў з розных краінаў. У гэтый сувязі мяркуецца пабудаваць 11 гэтак званых “мега-бардэляў”.

Реклама