Андрэй Мельнiкаў “Правакацыя - гэта рыса пакалення” | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 30.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Андрэй Мельнiкаў “Правакацыя - гэта рыса пакалення”

Iмя барда Андрэя Мельнiкава вядомае далёка за межамi Беларусi. Яго песнi зразумелыя тым, хто зведвае душэўны крызiс, злом, калi галоўнай мэтаю робiцца не бытавы камфорт, але веданне праўды.

default

Андрэй Мельнiкаў лiчыцца адным з самых прадуктыўных беларускiх музыкаў – на яго рахунку 13 запiсаных магнiтаальбомаў. Родам з Воршы, Мельнiкаў ужо шмат гадоў жыве i працуе ў Гомелi. Насёння ён з`яўляецца аўтарам некалькiх грамадзка значных праектаў: гэта адкрыты фестываль бардаўскай песнi «Аршанская бiтва», якi iснуе з 1991 году, фестываль «Гэта – мы!». Менавiта Андрэй Мельнiкаў непасрэдна спрыяў з`яўленню тэмы нацыянальнай памяцi ў беларускай аўтарскай песнi. У 90-я гады яго выступы былi падзеяй для многiх беларсаў, якiя ўпершыню для сябе адкрывалi сваю краiну i яе шматвекавую гiсторыю. Менавiта таму барда часта можна было пачуць на шматтысячных апазiцыйных мiтынгах, дзе ён з гiтараю ў руках увасабляў маладую Беларусь, якая стала на шлях дэмакратыi i свабоды.

Яго творчасць расцэньваюць як песiмiстычна-агрэсiўную, а сам ён лiчыць сябе правакатарам. Мельнiкаў тлумачыць гэта i асабiстым светапоглядам, i асаблiвасцямi сваёй генерацыi. Яго песнi зразумелыя тым, хто зведвае душэўны крызiс, злом, калi галоўнай мэтаю робiцца не бытавы камфорт, але веданне праўды. Нездарма песнi для музыканта – гэта i асаблiвыя адносiны памiж людзьмi, i спосаб знайсцi «сваiх». Гаворыць Андрэй Мельнiкаў:

« Правакацыя, яна заўжды агрэсіўная ў той ці іншай ступені. Гэта не наўмысна, гэта тое, што ўнутры сядзіць і знутры выплёсквалася. Гэта рысы пакалення, мы раслі ў тых умовах, калі шмат чаго заставалася ўнутры і да пэўнага часу мы не маглі гэта выплеснуць. Трэба было быць дастаткова дарослымі і мужнымі, каб гэта рабіць”.

Пры канцы 90-х гадоў Мельнiкаў правёу некалькi месяцаў у турэмным зняволеннi, што ў значнай ступенi сказалася на яго поглядах i перакананнях. Гэта была школа жыцця, якая разбурыла многiя стэрэатыпы. Увогуле, гомельскi выканаўца лiчыць, што менавiта жыццёвыя цяжкасцi i перашкоды зрабiлi з яго таго Мельнiкава, якiм ведаюць яго тысячы прыхiльнiкаў.

Цяпер гэта мудры, ураўнаважаны, глыбока рэлiгiйны чалавек. Апошнiм часам ён пiша ўсяго па адной песнi за год, не прызначанай для шырокай публiкi. Адносна блiжэйшай палiтычнай кампанii па выбарах прэзiдэнта выказваецца асцярожна i без залiшняй эйфарыi. Трыбун свабоды 90-х сёння сумняваецца, цi трэба яго разуменне справядлiвай пабудовы свету:

“Там патрэбныя людзі больш наіўныя. Калі наіўнасць выплёскваецца і большая вера, і большая моц прапаганды. Я пакуль быў маладзейшы і нечага не ведаў, я таксама мог з гарачнасцю падтрымліваць і прапагандаваць. Адзінае, што я шчаслівы, што адзіны кандыдат, я яго ведаю асабіста, мае шляхетнасць паводзін, ёсць чаму павучыцца. У любым выпадку ён прыўнясе выхаванасцi”, –

24 лiстапада Андрэю Мельнiкаву споўнiлася 40 гадоў. Бард называе гэтую дату iстотнай для сябе:

Чым бліжэй да гэтай даты, мацнее адчуванне, што гэта апошняя восень, каб яна не хутка скончылася. Унутры недзе сядзіць жаданне расцягнуць час, жаданне расцягнуць падыход да гэтай даты .

На жаль, Андрэй не можа зарабляць на жыццё сваёй творчасцю. Ды i iншую працу ён ня можа знайсцi ўжо гадоў сем: яму ўсе адмаўляюць. Ён стойку пераносiць нягоды, выхоўвае двух дзяцей, кахае жонку. I не перастае радаваць людзей сваёй арыгiнальнай творчасцю i непахiснай грамадзянскай мужнасцю.

Контекст

ADVERTISEMENT