1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Яшчэ адзін апазіцыянер стаў невыязным

16 мая 2008 г.

У так званы “спіс невыязных” трапіў яшчэ адзін актывіст апазіцыі – нядаўні палітвязень, намеснік старшыні “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч. Днямі яго спрабавалі не пусціць у Літву на памежным пункце “Каменны Лог”.

https://p.dw.com/p/E1II
Фото: wikipedia

Але гэтым разам маладзёну яшчэ ўдалося праехаць у Вільню дзякуючы дазволу асобна ўзятага памежнага начальніка. Аднак, па вяртанні ў Беларусь у пашпарт Артура Фінькевіча ўсё ж быў пастаўлены штамп, што ён часова пазбаўлены права пакідаць краіну.

Адбытае з ім на беларуска-літоўскай мяжы палітык пракаментаваў такім чынам: “Я ехаў па падпісанне пагаднення з нашымі партнёрамі – моладзевымі хрысціянскімі дэмакратамі Літвы. На гэтым урачыстым падпісанні прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрстваў замежных справаў Літвы, Чэхіі, а таксама першы сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Луіс Крышак. Быў таксама шэраг сустрэчаў з дастаткова ўплывовымі літоўскімі асобамі.

Беларускім спецслужбам стала гэта вядома, і яны вырашылі не дапусціць гэтага падпісання, не дапусціць майго праезду на тэрыторыю Літвы, не дапусціць гэтых сустрэчаў. Відавочна, што беларускія ўлады баяцца моладзі, баяцца “Маладога Фронту”, і гэта пацвярджаюць сорак восем крымінальных справаў у дачыненні да маладафронтаўцаў на працягу апошніх двух год”, - адзначыў намеснік старшыні “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч.