1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Мінск са Смаленску дастаўленыя наклады незалежных выданняў

https://p.dw.com/p/7ncm

Чарговы падвойны (№№5,6) нумар "Народнай волі", а таксама спецыяльны нумар выдання, прысвечаны выбарам і аднаму з магчымых кандыдатаў Аляксандру Казуліну, без перашкодаў дастаўлены са Смаленску ў Мінск. Галоўны рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч асабіста суправаджаў наклад у дарозе. №5,6 выйшаў накладам 27 тысячаў асобнікаў, як і папярэднія ў гэтым годзе; №7 надрукаваны накладам 100 тысячаў. Праверка дакументаў на мяжы доўжылася каля гадзіны. Разам з "Народнай Воляй" у Мінск былі дастаўленыя наклады незалежных выданняў "БДГ. Деловая газета" і "Товарищ".