1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі

Вадзім Вілейта9 декабря 2008 г.

9 снежня працягваецца суд па справе Аляксандра Баразенкі. Акцыя ў яго падтрымку адбылася ўчора ў Вільні – яе зладзіла студэнцкая ініцыятыва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта "СтудАльянс".

https://p.dw.com/p/GCBs
Фото: Valery RUSELIK / www.humanrightshouse.org

8 снежня ў Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі, працэс па справе якого пачаўся ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Акцію зладзіла студэнцкая ініцыятыва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта "СтудАльянс". Афіцыйнымі ўладамі горада было дазволенае правядзенне пікета.

Акцыя на віленскім праспекце Гедыміна доўжылася адну гадзіну – удвая карацей, чым планавалася, і скончылася за гадзіну да пачатку суду над Аляксандрам Баразенкам. Удзельнікаў пікету назбіралася некалькі – ня лічачы прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных СМІ.

Belarus
Фото: Valery RUSELIK / www.humanrightshouse.org

Пікетоўцы трымалі плакаты ў падтрымку рэпрэсаванай у Беларусі моладзі, узнялі бел-чырвона-белы сцяг і раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра суд над Баразенкам на беларускай, літоўскай і ангельскай мовах. Мінакі ахвотна бралі інфармацыю, распытвалі пра сітуацыю ў Беларусі, але некаторыя сцвярджалі, што пікетоўцам ня вераць, бо ў газетах чыталі, што Беларусь і яе прэзідэнт ужо нібыта "развярнуліся на Захад".

Нешматлікасць удзельнікаў акцыі арганізатары тлумачылі халодным надвор’ем і нежаданнем віленскіх беларусаў "свяціцца". Удзельнікаў акцыі сапраўды здымалі ня толькі фатографы незалежных СМІ, але і невядомыя з аўтамабіля, як меркавалі пікетоўцы – прадстаўнікі беларускай амбасады.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме