1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Бабруйскім раёне адбудзецца міжнародны пленэр “Арт-жыжаль”

20 июля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8pkU

Бабруйская гарадзкая арганізацыя Беларускага Саюза мастакоў супольна з аддзелам культуры Бабруйскага гарвыканкаму ладзіць чарговы Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-жыжаль”. Ён пройдзе ад 1 да 20 жніўня ў вёсцы Вербкі. У творчай сустрэчы возьмуць удзел 20 мастакоў-керамістаў з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Малдовы, Расіі ды іншых краінаў. Паводле вынікаў пленэру ў выставачнай залі гораду адчыніцца экспазіцыя працаў яго ўдзельнікаў.