1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

У Бабруйску не дазволілі пікет на падтрымку А. Казуліна

18 апреля 2006 г.
https://p.dw.com/p/8HMA

Бабруйскія ўлады не дазволілі штабу былога кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна правядзенне пікетаў на яго падтрымку. Як паведаміла сайту belngo.info давераная асоба палітыка Таіса Кабанчук, гарвыканкам адмовіў у дазволе з фармальнай прычыны: заяўку на дазвол трэба падаваць за два тыдні загадзя. Аднак, у такім выпадку, заяўку на правядзенне пікетаў на абарону Казуліна трэба было падаць да яго затрымання, адзначаюць сябры штабу экс-рэктара Белдзяржуніверсітэту. Таіса Кабанчук заявіла, што ў Бабруйскі выканкам будзе пададзеная яшчэ адна заяўка на правядзенне пікетаў.