1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Трэці Усебеларускі народны сход – мэты і перспектывы ўдзелу ў ім апазіцыі

Генадзь Канстантынаў

Аляксандр Лукашэнка вылучаны дэлегатам ад Аршанскага раёну Віцебскай вобласці для ўдзелу ў Трэцім Усебеларускім народным сходзе, які адбудзецца ў сталічным Палацы Рэспублікі 2-3 сакавіка бягучага году

https://p.dw.com/p/7xS4

Цяперашні кіраўнік Беларусі сам жа падпісаў указ аб правядзенні сходу. Па традыцыі гэтакі сход праводзіцца перад самымі важнымі палітычнымі кампаніямі. Цяперашні сход прымеркаваны да прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка. У прадстаўнікоў апазіцыі трапіць на гэтую знакавую для ўладаў імпрэзу шанцаў практычна няма.

На Усебеларускім народным сходзе, як правіла. Агучваюцца альбо перадвыбарная праграма Лукашэнкі, альбо яго планы дзеянняў па ўнясенні чарговых паправак у Канстытуцыю, як гэта было ў 1996 годзе. Нагадаю, тады, 19 кастрычніка, гэтак званыя народныя абраннікі ўхвалілі планы Лукашэнкі датычна правядзення лістападаўскага рэферэндуму, і ў выніку прэзідэнт працягнуў свае паўнамоцтвы на два гады. Другі Усебеларускі народны сход адбыўся за некалькі месяцаў да прэзідэнцкіх выбараў 2001 году, пасля якіх сямігадовае прэзідэнцкае праўленне Лукашэнкі прадоўжылася яшчэ на пяць гадоў.

Паўнамоцтвы сходу трактуюцца па-рознаму. Напрыклад, у інтэрв’ю афіцыйнай інфармацыйнай агенцыі БелТА старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў: “Усебеларускі народны сход па сваім маштабе ёсць такім суб’ектам улады, які прадстаўляе ўсе шыхты насельніцтва”, чым фактычна прызнаў паўнамоцтвы сходу прымаць абавязковыя рашэнні. Лукашэнка, у сваю чаргу, пры падпісанні ўказу пра скліканне сходу спаслаўся на артыкул 37 Канстытуцыі краіны, у якім прапісанае права ўсіх грамадзянаў браць удзел у прыняцці важных дзяражаўных рашэнняў.

Ці належаць да ліку гэтых грамадзянаў прадстаўнікі апазіцыі – пытанне рытарычнае. Як сказала карэспандэнту “Нямецкай хвалі” старшыня Праваабарончага альянсу, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету 13 склікання Людміла Гразнова, “сёння гэта практычна выключана. Любы альтэрнатыўны голас цяперашняй уладаю перарываецца ад самага пачатку. Як паказвае практыка апошніх гадоў, патрапленне на такія мерапрыемствы прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў практычна немагчымае”, - упэўненая Людміла Гразнова.

Нягледзячы на гэта, палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне дэлегаваць на Усебеларускі народны сход свайго старшыню. Анатоль Лябедзька мае намер не толькі ўдзельнічаць, але і выступіць з трыбуны народнага форуму. У сваім выступе, у прыватнасці, ён плануе распавесці пра высновы Венецыянскай камісіі пра незаконнасць удзелу ў выбарах цяперашняга кіраўніка Беларусі, а таксама пра тое, што ўлада, адмовіўшыся ўключыць сваіх апанентаў у выбарчыя камісіі розных узроўняў, зрабіла стаўку на фальшаванне вынікаў галасавання і на працэдуру прызначэння, але не абрання кіраўніка краіны.

Калі Анатоль Лябедзька ведае, што сказаць, то пакуль застаецца адкрытым пытанне, як яму прарвацца на Усебеларускі народны сход. Яго намеснік Сяргей Альфер у інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” ўзгадаў, як 5 гадоў таму гэта рабіла дэлегат ад апазіцыі Валянціна Палевікова. Паводле яго словаў, рашэнне аб прысутнасці Палевтковай прымаў сам Лукашэнка. Сяргей Альфер быў сведкам гэтай размовы:

Сяргей Альфер не выключае, што ніхто іншы ў Беларусі, апрача прэзідэнта краіны, не адважыцца прымаць рашэнне пра допуск Лябедзькі да ўдзелу ў сходзе.