1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

„Толькі мець цудоўны характар мала чаго прынясе“

Нямецкі часопіс «Auf einen Blick» даручыў інстытуту Emnid правесці апытанне насельніцтва Нямеччыны з мэтай дапамагчы мужчынам і жанчынам зразумець адзін аднаго. Рэдактар часопіса Томас Мерц пра вынікі апытання.

https://p.dw.com/p/8w8x
Фото: AP

Томас Мерц: Мы задалі пытанне, што жанчынаў найбольш прыцягвае ў мужчынах. Высветлілася, што існуюць тры галоўныя прыкметы. На першым месцы стаяць прыгожыя вочы, потым - дагледжаныя рукі, і на трэцім месцы – прыгожыя зубы. Пры гэтым самі мужчыны маюць абсалютна памылковае ўяўленне пра жаночыя перавагі. Моцны пол лічыць, што самае прывабнае ў ім самім – гэта цягліцы і накачаны жывот. На самой справе, яны для жанчынаў малаважныя.

А чаму для жанчынаў важную ролю граюць зубы?

Томас Мерц: Што характэрна – жанчыны звяртаюць пільную ўвагу перш за ўсё на твар і на тое, наколькі мужчына сочыць за сабой. Вялікае значэнне мае фрызура, чыстая скура. А чаму зубы? Хутчэй за ўсё, з-за асляпляльнай усмешкі. Яна ўзмацняе першае прыемнае ўражанне. У нашым даследванні мы паставілі за мэту высветліць, апрача ўсяго іншага, наколькі для кабетаў навогул важная знешнасць мужчынаў. Высветлілася, што толькі мець цудоўны характар мала чаго прынясе. Для 83 адсоткаў жанчынаў важна, каб іх спадарожнік жыцця быў сімпатычным.

А не маглі б вы падрабязней пералічыць тыя памылковыя погляды, да якіх схільныя мужчыны?

Томас Мерц: Мужчыны неапраўдана надаюць неверагоднае значэнне натрэніраванаму целу. Яны таксама лічаць, што для жанчынаў прывабным з'яўляецца суворы і грубы мужчынскі твар. На самой справе, прадстаўніцы слабога полу аддаюць перавагу джэнтэльменам з мяккімі рысамі твару. Што тычыцца мужчынаў, то яны аддаюць перавагу прыгожым вачам.

Скажыце каліласка, для чаго ўвогуле трэба было праводзіць падобнае даследванне?

Томас Мерц: Мабыць, для таго, каб мужчыны перасталі губляць так шмат часу дарэмна, працаваць над стварэннем цягліцаў, каб яны проста пачалі сачыць за сабой. Тым больш, мы высветлілі, што на мачо няма ніякага попыту. Жанчынам патрэбны мужчына, які можа падставіць ім плячо, мужчына, на якога можна абаперціся. Шыкоўныя палюбоўнікі жанчынам патрэбныя толькі на кароткі час. А вось у спадарожнікі жыцця яны выбіраюць сабе надзейных і верных мужчынаў. Пра гэта моцнай палове някепска ведаць.