1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Стан здароўя маладых галадоўцаў пагоршыўся

https://p.dw.com/p/8b5w

Працягваецца галадоўка маладых актывістаў, якія патрабуюць спыніць крымінальны пераслед сяброў “Маладога фронту”, тых, хто падтрымлівае акцыю і вызваліць усіх палітычных вязняў. Стан здароўя трох удзельнікаў галадоўкі значна пагоршыўся, паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”. Мінскаму сябру арганізацыі Зміцеру Хведаруку вызывалі “хуткую дапамогу”. Урачы зрабілі яму некалькі ўколаў. Зміцер Хведарук, а таксама Яўген Корбутан і Ігар Шчакарэвіч з прычыны пагаршэння стану здароўя былі змушаныя спыніць галадоўку.