1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Рух “За свабоду” судзіцца з Мінюстам

16 июля 2008 г.

Рух “За свабоду” звярнуўся ў Вярхоўны суд Беларусі са скаргаю на дзеянні Міністэрства юстыцыі, якое чарговым разам адмовіла гэтай арганізацыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

https://p.dw.com/p/EdQ8
Фото: AP

Аб прычынах звароту руху “За свабоду” у Вярхоўны суд DW-RADIO паведаміў яго лідэр Аляксандр Мілінкевіч:

“Мы ведаем, што дзейнічаем па закону, і я ўжо казаў, што мы будзем падаваць столькі, колькі спатрэбіцца для рэгістрацыі. Апошняя адмова была ўвогуле абсурдам. Нас абвінавацілі ў тым, што мы дзейнічалі неадпаведна статуту, а арганізацыі яшчэ няма. То бок, выбралі такіх людзей, як я, мае намеснікі, і заявілі, што быццам бы мы дзейнічаем не па статутных нормах. Такога ад галоўнага органа прававой дзейнасці я не чакаў. Таму мы будзем падаваць на пачатку ў Вярхоўны суд, а калі адмовяць, будзем зноў падаваць на рэгістрацыю. Гэта была ўжо трэцяя адмова Міністэрства юстыцыі напрацягу года”.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, падобным чынам Міністэрства юстыцыі дзейнічае не толькі ў дачыненні ачоленага ім руху.

“Ёсць менш вядомыя арганізацыі па ўсёй краіне – гэта лакальныя арганізацыі на ўзроўні раёнаў, гарадоў, там тая самая карцінка. Проста мы больш вядомыя, мы больш існуем у інтэрнэце, і таму пра нас больш ведаюць. А гэта ўвогуле агульная тэндэнцыя па краіне. Давайце ўспомнім, што было з Саюзам палякаў. Таксама, калі яны абралі таго кіраўніка, якога самі палічылі неабходным, ім адразу разбілі арганізацыю на дзве – дазволеную і недазволеную. То бок, гэта агульная тэндэнцыя барацьбы з грамадзянскай супольнасцю на Беларусі”.

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме

Показать еще