1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Прэзідэнт ЗША сустрэўся з жонкамі зніклых апанентаў рэжыма А. Лукашэнкі

27 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/82vD

У Вашынгтоне адбылася сустрэча Джорджа Буша з лідэрамі грамадскай ініцыятывы «Мы памятаем» Ірынай Красоўскай і Святланай Завадскай. Cустрэча з'яўляецца часткай стратэгіі адміністрацыі прэзідэнта ЗША на прыцягненне ўвагі да становішча ў Беларусі і, як сказаў Джордж Буш, дэманструе салідарнасць з ахвярамі палітычнага ўціску.

Нагадаем, бізнесовец і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі быў выкрадзены ў Беларусі 16 верасня 1999 года разам со сваім сябрам віце-прэмьерам Беларусі Віктарам Ганчаром. Аператар расійскага телэканала ОРТ Зміцер Завадскі бясследна знік ў Мінску 7 ліпеня 2000 года. У дачыненні да гэтых выпадкаў, як і да знікнення Віктара Ганчара і былога міністра ўнутранных справаў Юрыя Захаранкі падазраецца шэраг вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, у тым ліку былы кіраўнік адміністрацыі презідэнта Лукашэнкі і дзейны галава ягонага выбарчага штаба Віктар Шэйман і дзейны міністр унутранных справаў Уладзімір Навумаў.