1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

На Магілёўскім аўтазаводзе парушаюць правы незалежных прафсаюзаў

https://p.dw.com/p/7h1J

Прадстаўнікі адміністрацыі Магілёўскага аўтазаводу ўзмацнілі пераслед актывістаў філіі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці. Яны патрабуюць, каб рабочыя перайшлі ў дзяржаўны прафсаюз. Як сцвярджаюць прафсаюзныя актывісты, іх выклікалі да начальнікаў цэхаў і распавядалі пра перавагі, якія яны атрымаюць пры ўступленні ў дзяржаўны прафсаюз. Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалогіі падрыхтаваў ліст, паводле якога прадстаўнікі адміністрацыі мусяць “правесці тлумачальную працу дзеля прыцягвання працаўнікоў у заводзкі прафсаюз”. Да ліста прыкладзены спіс працаўнікоў, куды патрапілі некалькі дзесяткаў сяброў незалежнага прафсаюзу. Першапачаткова рабочым казалі пра перавагі, а потым сталі наўпрост запалохваць: нібыта іх не перавядуць на працу ў Беларускі аўтамабільны завод, якому падпарадкоўваецца магілёўскі аўтазавод.