1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Навошта беларускаму прэзідэнту кадравыя перастаноўкі?

Алена Данейка

Учора Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых перастановак. У прыватнасці, прызначаны новы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі – А. Зімоўскі. Яго папярэднік У. Матвейчук прызначаны міністрам культуры.

https://p.dw.com/p/7hJz
Фото: dpa Zentralbild

Адказ на пытанне, чым парадуе блакітны экран беларускіх гледачоў у новым годзе ў звязку са зменай кіраўніцтва, атрымаць ад Зімоўскага асабіста не ўдалося. У прэсавай службе БТ нам сказалі, што “ён яшчэ не прадстаўлены калектыву Белтэлерадыёкампаніі, таму аніякіх каментароў даць не можам”.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што новыя кадравыя прызначэнні закранулі сферу ідэалогіі невыпадкова. Паводле яго, сёння супраць Беларусі развязаная сапраўдная інфармцыйная вайна. Прэзідэнт подкрэсліў, што электронныя СМІ заўседы былі ў эпіцэнтры ідэалагічнай барацьбы і супрацьстаяння. Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь вытрымае ўсе атакі ды й нападкі. Супрацьстаяць ідэалагічным атакам давядзецца Юрыю Казіятку, ён узначаліў тэлеканал “Сталічнае тэлебачанне”, ды Аляксандру Зімоўскаму – новаму кіраўніку Нацыянальнай тэлерадыекампаніі.

Пры прызначэнні цяпер ужо былога старшыні тэлерадыёкампаніі Ўладзіміра Матвейчука міністрам культуры Лукашэнка сказаў наступнае – цытую – “Вы чэсны, прынцыповы чалавек, і грамадскасць гэта ведае”. Адзначым, што Матвейчук разам з Лукашэнкам навучаўся у Магілеўскім педагагічным інстытуце і па спецыяльнасці з’яўляецца настаўнікам гісторыі. Да таго часу, як ён ўзначаліў тэлерадекампанію, ён працаваў намеснікам дырэктара па ідэалогіі полацкага заводу “Шкловалакно”.

Прызначаныя на новыя пасады чыноўнікі, подкрэсліў Лукашэнка, павінныя працаваць на краіну, подтрымліваць маладую свабодалюбівую дзяржаву, якая – цытую – “ ні перад кім не схіляецца, нікому не перашкаджае жыць, але не дазволіць камусці ўмешвацца ў яе справы”.

Генадзь Бураўкін, які ачольваў Белтэлерадыекампанію з 1978 да 1990 году, звязвае апошнія кадравыя прызначэнні з перадвыбарчай кампаніяй, якой, па яго меркаванні, улады чамусьці пабойваюцца. Зімоўскага Бураўкін характарызуе як бясспрэчна прафесіянала, а ў параўнанні з Матвейчуком – высокага прафесіянала, які да таго ж выпрабаваны на працягу шматлікіх палітычных кампаніяў. Што тычыцца прызначэння Матвейчука міністрам культуры, то Генадзь Бураўкін выказаў свае спачуванні беларускай культуры. Бураўкін зазначыў, что “і так ёй, беднай, не вельмі шанцавала на ўвагу ды падтрымку, а цяпер усё гэта будзе пастаўлена на яшчэ больш нізкі ўзровень”.