1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Моладзевая камісія БСДП (Г) прыпыніла дзейнасць

Генадзь Канстанцінаў 4 марта 2008 г.

Прыпыненне дзейнасці моладзевай камісіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), ачоленай палітвязнем Аляксандрам Казуліным, звязанае з інцыдэнтам, які адбыўся 1 сакавіка з актывістам Аляксеем Марозавым.

https://p.dw.com/p/DHna
Фото: Heidi Weber Collection

Каля дому, дзе жыў Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай у Мінску сябры моладзевай камісіі БСДП (Г) вывесілі расцяжку з патрабаваннем вызваліць апальнага палітыка. На іх кінуліся міліцыянты. Аляксея Марозава затрымалі, пагражаючы пісталетам з крыкамі “Стой, страляць будзем!”, скруцілі і адвезлі, як высветлілася пазней, у пастарунак, а пасля ў спецпрыёмнік на вуліцы Акрэсціна. У панядзелак Марозаў быў асуджаны на пяць сутак адміністратыўнага арышту.

Як сказаў “Нямецкай хвалі” кіраўнік моладзевай камісіі БСДП (Г) Алесь Стральцоў, “мы зараз павінны будзем абмеркаваць тую сітуацыю, калі пэрформансы, якія мы робім, заканчваюцца пагрозай прымянення не толькі фізічнай сілы, як гэта звычайна бывае на дэманстрацыях, але пагрозай прымянення зброі. Натуральна, я асабіста супраць, калі ўдзльнікі акцыяў, якія мы робім, могуць быць застрэленыя, і гэта нагода для таго, каб добра падумаць».

Па словах Алеся Стральцова, моладзевыя актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) не спыняюць удзел у масавых акцыях: «Падрыхтоўка да 25 сакавіка не будзе спынная, бо для нас гэта не толькі дзень, калі Беларусь вырашыла развівацца ў бок Еўропы, не толькі дзень нашай агульнанацыянальнай еднасці і салідарнасці, дзевяноста гадоў змагання за нашу беларускую ідэю, за дабрабыт, за волю нашага народу, але яшчэ і роўна два гады спаўняецца з дня арышту Аляксандра Казуліна”.