1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі зноў будуць судзіць за мінулагодні Еўрапейскі марш

29 октября 2008 г.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька атрымаў уведамленне пра чарговыя зыскі шэрагу мінскіх дзяржаўных арганізацыяў на суму амаль у 1700 еўра ў звязку з правядзеннем Еўрапейскага маршу 14 кастрычніка 2007 году.

https://p.dw.com/p/FjeS
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька

Пад час нядаўняй выбарчае кампаніі суд Цэнтральнага раёна беларускае сталіцы ўжо прымаў рашэнне аб забароне на выезд Анатоля Лябедзькі за межы Беларусі і аб накладанні арышту на ягоную кватэру на падставе таго, што ў палітыка быццам бы маецца запазычанасць па выплаце штрафаў за Еўрапейскі марш. Аднак пасля разбіральніцтва высветлілася, што зыскі сплочаныя, і выканаўца абавязкаў старшыні суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясяновіч зняў абмежаванне на выезд і арышт на кватэру Анатоля Лябедзькі.

Кропкавы псіхалагічны ўціск

Лідэр АГП пракаментаваў Deutsche Welle з’яўленне новых зыскаў за Еўрапейскі марш.

“Я гэта ацэньваю як кропкавы псіхалагічны ўціск асабіста на мяне і маю сям’ю, таму што пад час выбарчай кампаніі, здавалася, мы закрылі гэтую праблему. Я прадставіў усе дакументы, усе спагнанні былі зняты, але я зноў атрымаў з суда Цэнтральнага раёна новыя матэр’яльныя і фінансавыя прэтэнзіі. Прычым яны выстаўляюцца толькі ў адносінах да мяне, усіх астатніх заяўнікаў Еўрапейскага маршу гэтае пытанне не закранае. Гэта палітычная шызафрэнія і псіхалагічны ўціск, каб людзі не ішлі ў палітыку”.

Нагадайма, што заяўнікамі Еўрапейскага маршу, апроч лідэра АГП, выступалі намеснікі старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка, лідэр Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, актывіст “Маладога фронту” Зміцер Федарук і каардынатар грамадзянскай кампаніі “Джынс – за свабоду” Яўген Афнагель.

Да іх былі выстаўленыя прэтэнзіі ў звязку з тым, што яны змянілі вызначаны ўладамі маршрут шэсця. Паводле зыскоўцаў, гэта пацягнула дадатковыя выдаткі па ўборцы і вывазу смецця і прычыненне ўрону. Арганізатары Еўрапейскага маршу ўжо сплацілі штрафы за “несанкцыянаваную акцыю” у некалькі тысяч еўра. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме