1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Ладзяцца пікеты за вызваленне Аляксандра Казуліна

https://p.dw.com/p/8H6l

У Мінску адбыліся пікеты на знак салідарнасці з экс-кандыдатам на прэзідэнта Аляксандрам Казуліным. Нагадаем, што былога рэктара БДУ трымаюць пад вартай у Жодзінскім следчым ізалятары. Аляксандра Казуліна абвінавачваюць у злосным хуліганстве і ў арганізацыі масавага шэсця 25 сакавіка. Мінгарвыканкам дазволіў правесці пікеты ў бязлюдных месцах - у лесапарку імя 50-годдзя БССР і ў парку “Дружбы народаў” ля плошчы Бангалор. А ў Наваполацку сябры гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады плануюць правесці месячнік салідарнасці з Казуліным. Пачынаючы з 26 красавіка, грамадоўцы цягам месяцу будуць штодня выходзіць на пляц перад гарадскім Палацам культуры з плакатамі і лозунгамі, патрабуючы вызвалення з-пад арышту Аляксандра Казуліна ды іншых палітзняволеных.