1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Кіраваць прадпрыемствам – праца мужчынская?

З трыццаці найбольш буйных прадпрыемстваў Нямеччыны толькі ў трох жанчыны ўваходзяць у склад рады дырэктароў. Тут дзейнічае прынцып так званага «шкляной столі». Бачных перашкодаў няма, а прабіцца наверх амаль немагчыма.

https://p.dw.com/p/8zN2
Фото: AP

"Сёння жанчыны больш упэўненыя ў сабе, чым гэта было 20 гадоў таму, яны раней пачынаюць верыць у свае сілы і ахвотна бяруць уладу ў свае рукі

"Няма істотнага адрознення ў тым, як кіруюць прадпрыемствам мужчыны ці жанчыны”.

"Мужчынам сёння, як і раней, цяжка дзяліцца ўладай".

Вось меркаванні некалькіх жанчынаў-парламентароў. Іх колькасць у Нямеччыне стала павялічваецца. Пры гэтым у палітыку ідуць усё больш кабетаў. Але бясспрэчнымі лідэрамі па колькасці жанчынаў-палітыкаў з'яўляюцца Швецыя і Нарвегія. Іх урады амаль напалову складаюць прадстаўніцы цудоўнага полу. Але вось куды шлях слабой палове чалавецтва пакуль зачынены, дык гэта ў кіраўнічыя сферы буйных прадпрыемстваў. Тут дзейнічае прынцып так званага «шкляной столі». Бачных перашкодаў няма, а прабіцца наверх амаль немагчыма. Так, з трыццаці найбольш буйных прадпрыемстваў Нямеччыны толькі ў трох жанчыны ўваходзяць у склад рады дырэктароў. Гэта адзін адсотак ад агульнай колькасці кіраўнікоў.

Такая сітуацыя захоўваецца нават нягледзячы на тое, што пры ўмовах прыёму на працу альбо замяшчэння вакантных пасадаў многія буйныя фірмы адкрыта ўказваюць, што пры аднолькавай кваліфікацыі перавага будзе аддавацца жанчыне. На многіх прадпрыемствах ёсць спецыяльная пасада ўпаўнаважанага па справах раўнапраўнасці жанчынаў. У канцэрне «Дойче тэлеком» нават створаны адмысловы адзел, які дапамагае жанчынам рухацца па службовай лесвіцы. Кіруе гэтым адзелам спадарыня Мод Пагель. Чаго ж ёй удалося дамагчыся?

«У 1998-ым годзе мы ўвялі праграмы індывідуальнай падтрымкі жанчынаў. З таго часу нам удалося павысіць долю жанчынаў на кіраўнічых пасадах ад 7 да 18 адсоткаў. Але я мушу адзначыць, што гэта, у асноўным, сярэдні кіроўны узровень, а вось у вышэйшым кіраўніцтве канцэрну жанчынаў усяго толькі 6 адсоткаў».

Чаму ж так цяжка прабіць сцяну ў традыцыйна мужынскім бастыёне топ-мэнеджменту?

«Таму, што тут ідзе размова пра досвед, на які абапіраецца чалавек. У гэтым аспекце, на мой погляд, жанчыны крыху адстаюць ад мужчынаў. А паколькі сярод мэнеджэраў пераважная большасць мужчынаў, то яны выбіраюць сабе ў намеснікі альбо пераемнікі людзей, падобных да іх саміх. Значыцца, мужчынаў».

Пры гэтым цікава, што большасць эмансіпаваных немак лічыць, што кіраваць прадпрыемствам – гэта цяжкая, а часам і брудная праца, а, значыцца, мужчынская.