1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Каму выгадней - заможным альбо бедным кандыдатам у прэзідэнты?

Генадзь Канстантынаў

Усе прэтэндэнты на кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падалі дэкларацыі аб прыбытках за мінулы каляндарны. Аказваецца, усе прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду Беларусі – вельмі нават не заможныя людзі

https://p.dw.com/p/7z17
Фото: AP

Без гэтага дакумента, адпаведна Выбарчаму кодэксу, ніхто не можа быць зарэгістраваны кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Гэта высветлілася пасля таго, як усе чацвёра патэнцыйных кандыдатаў прадаставілі ў Цэнтральную выбарчую камісію свае дэкларацыі пра прыбыткі за мінулы год. Ненашмат багацейшым за іншых стаўся Сяргей Гайдукевіч, вайсковы пенсіянер са стабільнай пенсіяй у 200 еўра і заробкам дэпутата парламента ў памеры каля 650 еўра.

Усяго Гайдукевіч падаў у Цэнтравыбаркам 9 дэкларацыяў на сябе і сваякоў. Дарэчы, паводле Гайдукевіча, ён не мае кватэры ў Мінску, а пражывае ў невялікай хаце каля сталіцы. У ліідэра ЛДП – адна машына – “Лексус” шасцігадовай даўніны, ён таксама задэклараваў яшчэ 4 аўтамабілі, якія даўно прадаў, але яны яшчэ не знятыя з уліку ў ДАІ.

Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Аляксандр Казулін заявіў, што яму і дэклараваць амаль што няма чаго. “У мяне няма ані лецішчаў, ані кватэраў, апрача той, дзе мы жывем. І няма маёмасці, нажытай нячэсным шляхам”. Дарэчы, патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта мае ў Мінску чатырохпакаёвую кватэру, неабжыты зямельны ўчастак каля сталіцы. Сам экс-рэктар карыстаецца машынаю сябра, жонка ездзіць на сваім аўто. Машыну мае і старэйшая дачка, бацькі Казуліна жывуць у двухпакаёвай кватэры, а ягоны цесць мае хату ў Дзяржынску ды патрыманы “масквіч”.

У адзінага прэтэндэнта ад аб’яднанай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча ва ўласнасці бацькоўская хата, дзе жыве яго сын Вітаўт, аднапакаёўка ды хата, збудаваная сваімі рукамі ў вёсцы Бершты Шчучынскага раёну. Ёсць у Мілінкевіча і «Мерсэдэс» 1983 году, у яго старэйшага сына – дзве машыны, а бацькі жонкі Мілінкевіча маюць кватэру, лецішча ды аўтамабіль. Што тычыцца цяперашняга кіраўніка дзяржавы, то ён таксама падаў дэкларацыю пра прыбыткі ў Цэнтравыбаркам. Але яе змест, паводле кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, будзе абнародаваны толькі ў дзень рэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнта.

Відавочна, тры з прэтэндэнтаў на прэзідэнта не цяягнуць на званне алігарха. Але каго б абраў сваім кіраўніком беларускі народ, заможнага альбо збяднелага? Палітолаг Валеры Карбалевіч на пытанне “Нямецкай хвалі”, пераважае электарат заможных альбо бедных прэтэндэнтаў, адказаў, што “народ арыентуецца на таго, чыя праграма яму тнайбліжэйшая”. Алігархаў не любяць нават у Амерыцы, сказаў Карбалевіч. Але “апошнія дэмакратычныя парламенцкія выбары 1995 году, калі ў Вярхоўны Савет 13-га склікакння былі абраныя вядомыя прадпрымальнікі, у тым ліку і Андрэй Клімаў, сведчаць пра тое, што народ не адвяргае прадпрымальных, паспяховых людзей”, - адзначыў палітолаг.