1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Казулін вяртаецца ў кіраўніцтва Аб’яднаных дэмакратычных сілаў

10 октября 2008 г.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін вяртаецца ў склад прэзідыюма Палітрады АДС. Адпаведную заяву перадаў чальцам прэзідыюма старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

https://p.dw.com/p/FXq2
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр КазулінФото: AP

Рашэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) аб вяртанні нядаўняга палітвязня ў кіраўніцтва АДС Deutsche Welle пракаментаваў дзейны старшыня прэзідыюма Палітрады АДС Анатоль Лябедзька.

“Ёсць заява БСДП за подпісам Ляўковіча, дзе яны гавораць, што пад час Кангрэса дэмакратычных сілаў, калі ствараліся фракцыі, кіраўніком фракцыі БСДП быў абраны Казулін, але ён не мог выконваць свае абавязкі, таму што знаходзіўся ў вязніцы. Зараз ён на волі, і, паколькі за ім права кіраўніка фракцыі было захавана, ён аўтаматычна робіцца сябрам прэзідыюма Палітрады АДС. Я на сто адсоткаў ведаю, што Казулін з’яўляецца гарачым прыхільнікам захавання і ўмацавання АДС. Сёння ў мяне з ім была сустрэча, мы абмяркоўвалі розныя аспекты ўнутрыпалітычнага жыцця, і ён яшчэ раз гэта пацвердзіў. Таму я разглядаю яго як аднаго з тых, хто гатовы і будзе ўмацоўваць АДС. Мы яму ўжо двойчы дэлегавалі мандат, каб ён прадстаўляў АДС пад час важкіх перамоваў на міжнароднай арэне. Таму я за тое, каб у яго была зразумелая ніша, каб ён яе выконваў і выконваў эфектыўна на карысць кааліцыі”. (гк)

Пропустить раздел Еще по теме

Еще по теме