1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Еўрапейскі Звяз вітае рашэнне Мінюста па Саюзу пісьменнікаў

25 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8WZG

Еўрапейскі Звяз вітае рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі аб адмове пазову аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Пра гэта паведамілі ў Амбасадзе Латвіі, якая здзяйсняе мясцовае старшынства Эўрапейскага Звязу ў Рэспубліцы Беларусь. Ухваляецца таксама той факт, што газэта “Наша ніва” зноў можа друкавацца ў Мінску. “Спадзяемся, што пасля гэтых крокаў будуць і іншыя, скіраваныя на змены і пераўтварэнні ў галіне правоў чалавека і дэмакратычных свабод у Беларусі. Гэта адназначна пазітыўна паўплывала б на развіццё стасункаў паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю” –адзначаецца ў заяве амбасады Латвіі.