1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Вячаслаў Сіўчык выйшаў на свабоду

Генадзь Канстанцінаў 15 июня 2008 г.

У пятніцу ўвечары з ізалятара часовага ўтрымання на волю выйшаў вядомы грамадскі дзяяч Вячаслаў Сіўчык, які быў асуджаны на сем сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі у Курапатах.

https://p.dw.com/p/EK5P
фото из архиваФото: picture-alliance/ dpa

Сустракаць палітыка да будынку ізалятара прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек – блізкія і паплечнікі, актывісты дэмакратычных моладзевых арганізацыяў, журналісты. Нагадаем, што Вячаслава Сіўчыка асудзілі за ўдзел у акцыі, да якой ён не меў аніякага дачынення. 6-га чэрвеня ў Курапатах сапраўды адбывалася ўганараванне пераможцаў конкурсу “Мае фота – мае Курапаты”, а выступалі там выключна кіраўнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі. Сіўчык прыехаў у народны мемарыял, каб узяць удзел ва ўсталяванні памятнай шыльды над адной з шматлікіх магіл, але затрымалі яго за сорак хвілінаў да гэтага мерапрыемства.

Міліцыянты, якія выступалі сведкамі ў судзе, казалі, што Сіўчык паўтары гадзіны выступаў перад прысутнымі, выкрыкваючы антыдзяржаўныя і антыпрэзідэнцкія лозунгі, хоць уся тая цырымонія доўжылася толькі крыху больш за паўгадзіны. Вось што сказаў вязень адразу пасля вызвалення:

“Канешне, гэта быў поўны “бред”, што казалі супрацоўнікі міліцыі на апошнім судзе. Але мяне больш за ўсё ўразіла, што, па іхняй тэрміналогіі, я з’яўляюся кіраўніком радыкальнае групы. Прычым міліцыянты самі паведамілі, што ім з іншага ведамства сказалі пісаць пра мяне менавіта з такой фармулёўкай. Я звязваю гэта нават не са сваім уласным лёсам, а з тым, што ўсё ж такі ў гэтым годзе ў нас будуць падзеі, у, мусіць, некаторыя органы ў Беларусі таксама да гэтых падзеяў рыхтуюцца такім чынам, проста трывіяльна мучачы людзей.

У гэтым годзе я ўжо адседзеў 35 сутак, двойчы быў незаконна затрыманы, калі праводзіў у пастарунках ад трох да васьмі гадзінаў без усялякага прад’яўленьня мне нейкіх папераў. “Былі і яшчэ некалькі спробаў захопу, якія альбо завяршаліся суткамі адсідкі, альбо нечым іншым. Душаць проста за тое, што я маю тое прозвішча, якое маю, і тую біяграфіяю, якую маю. І яшчэ я быў сёння вельмі ашарашаны: мне выпісалі вельмі вялікі рахунак - 72 тысячы. Калі я сядзеў у Старых Дарогах і на Акрэсціна, мне выпісвалі 15-20 тысяч. Тут значна вышэйшыя расцэнкі”.

Як адзначыў Вячаслаў Сіўчык, “адзінае, што мяне бянтэжыць ужо два апошнія гады, гэта тое, у што пераўтварылі нашу міліцыю і, у тым ліку, беларускіх афіцэраў. Таму што, па маіх падліках, ужо тысячы прадстаўнікоў нашай нацыі, якія не прызнаюць Лукашэнку, па абсалютна надуманых абвінавачаннях, калі сведкамі былі міліцыянты, а накіроўвалі іх афіцэры міліцыі, былі пасаджаныя. Таму мне проста шкада беларускую міліцыю, каторую сённяшні рэжым паслядоўна апускае”.