1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

"Беларуская фабрыка думак" пад пагрозай зачынення

https://p.dw.com/p/7qM0

Сёння ў Вярхоўным судзе разглядаецца справа аб прыпыненні дзейнасці “Беларускіх фабрыкаў думак”. Міністэрства юстыцыі патрабуе прыпыніць на тры месяцы дзейнасць грамадскага аб’яднання “Беларускія фабрыкі думак”. Старшыня арганізацыі Алег Манаеў папрасіў суд адхіліць пазоў чыноўнікаў. Ён мяркуе, што спыненне дзейнасці яшчэ адной недзяржаўнай грамадскай арганізацыі паспрыяе расколу грамадства і дэстабілізуе абстаноўку ў краіне. Ён падкрэсліў, што галоўнай мэтай аб’яднання ёсць судзеянне развіццю грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі.