1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Афіцыйныя СМІ не цікавяцца выбарамі

19 августа 2008 г.

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі фактычна ігнаруюць маючыя адбыцца ў верасні выбары депутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

https://p.dw.com/p/F18x
Фото: picture-alliance / dpa/dpaweb

Пра гэта ў аўторак на прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў сядзібе Беларускай асацыяцыі журналістаў, заявіў кіраўнік Службы маніторынгу БАЖ Алесь Анціпенка, параўноўваючы ўзровень адлюстравання кампаніі ў беларускіх СМІ цяпер і месяц таму:

“Нічога істотнага ў асвятленні выбарчага працэсу ў дзяржаўных медыях не адбылося. Гэта азначае, што дзяржаўныя медыі па-ранейшаму надзвычай сціпла, паводле спрошчанай схемы асвятляюць выбарчую кампанію, а па-другое, узровень увагі ніякім чынам не змяніўся ў дзяржаўных медыях да выбарчага працэсу. Напрыклад, тэлеканал АНТ інфармацыі, якая тычыцца надвор’я, надаў увагі ў два разы болей, чым выбарчаму працэсу. Выбарчая кампанія практычна ў нас не з’яўляецца істотнай грамадскай падзеяй”.

Як адзначыў Алесь Анціпенка, прычына пасіўнасці дзяржаўных медыяў у асвятленні выбараў крыецца ў наступным:

“Ёсць дзве канцэпцыі выбараў. Адна – традыйцыйная і савецкая: выбарчы – гэта пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна. То бок, ты хочаш – не хочаш, але мусіш схадзіць і выканаць свой абавязак, і няважна, за каго ты прагаласаваў, таму што кандыдатаў ужо падабралі. І другая канцэпцыя – выбары як выбар. І калі за гэтай канцэпцыяй сапраўды ёсць выбар, тады роля медыяў і тая манера, якім чынам медыі асвятляюць выбарчыя кампаніі, безумоўна будзе рознай. Бо калі ёсць выбар і праблема выбару, тады падвышаецца кошт інфармацыі, значыць, выбарцы маюць вышэйшую зацікаўленасць да таго, хто ўдзельнічае ў выбарчым працэсе, канкурэнцыя паміж якімі выбарчымі платформамі і поглядамі адбываецца, якія наступствы таго ці іншага выбару могуць чакаць краіну. Будзем думаць, што з цягам часу мы таксама дойдзем да той сітуацыі, калі нашыя медыі будуць насамрэч асвятляць выбары як сапраўды выбар”.