1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Арганізацыя Freedom House апублікавала новы рэйтынг свабоды прэсы

2 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8LvZ

Амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала чарговы штогадовы рэйтынг свабоды прэсы ў свеце. Аўтары даследавання канстатуюць, што ў 2005 годзе сітуацыя са свабодай прэсы ў шэрагу краінаў застаецца напружанай. Прычым у некаторых краінах, у лік якіх уключаны Расія, Беларусь і Узбекістан, сітуацыя са свабодай СМІ ў мінулым годзе значна пагоршылася і “выклікае сур’ёзны занепакой”. Арганізацыя Freedom House разгледзела стан справаў у 194 дзяржавах. Першае месца ў рэйтынгу свабоды прэсы займае Фінляндыя, а апошняе – Куба. Па ўзроўні свабоды СМІ Беларусь займае 185 месца са 194 магчымых, лічыць Freedom House. Сярод краінаў былога СССР горшую, чым у Беларусі сітуацыю са свабодай прэсы маюць Узбекістан (186 месца) і Туркменістан (193 месца). Пры гэтым аўтары дакладу асобна адзначылі, што ва Украіне і ў Кіргізіі за мінулы год сітуацыя са свабодай СМІ палепшылася.