1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Аляксандр Класкоўскi: У вырашальны момант сілы беларускай апазiцыi распыльваюцца

25 ноября 2008 г.

На думку беларускага палітолага Аляксандра Класкоўскага, няма упэўненасці ў тым, што на наступных прэзідэнцкіх выбарах ад беларускай апазіцыі будзе вылучаны адзіны кандыдат.

https://p.dw.com/p/G1we

"Як ні прыкра з гледзішча шансаў апазіцыі, імаверна, што будзе некалькi кандыдатаў, таму што дзейнічаюць асабістыя і вузкапартыйныя амбіціі", - адзначае Аляксандр Класкоўскі. Па ягоных словах, існуе не толькі кааліцыя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. "Ёсць яшчэ і коткі, якія гуляюць самі па сабе. То бок, палітыкі, якія не звязаныя с пэўнымі партыямі. Напрыклад, Казулін і Мілінкевіч. Яны вельмі імаверна у любым выпадку пойдуць на выбары.

Хаця вынікам канферэнцыі ў Вільні, якая прайшла днямі, лідары і большасць удзельнікаў пагадзіліся з меркаваннем экспертаў, што паход на выбары дзвюма калонамі і болей гэта апрыёры стратэгія паразы. І зараз курс на адзінства ўзяла АГП ды іншыя лідэры і структуры. Аднак, ці атрымаецца гэта на практыцы, ёсць вялікае пытанне. Гэта вечная хвароба беларускай апазіцыі, што ў вырашальны момант яе сілы распыльваюцца", - лічыць беларускі палітолаг Аляксандр Класкоўскі.