1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Адноўлена следства па справе аб забойстве В. Чаркасавай

24 февраля 2006 г.
https://p.dw.com/p/82K7

Пра гэта паведамляе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Нядаўна намеснік Генеральнага пракурора рэспублікі Віктар Прус выказаў занепакоенасць тым фактам, што забойцы журналісткі незалежнай газеты “Салідарносць” Веранікі Чаркасавай дагэтуль не прыцягнутыя да адказу. Ен рашуча адмовіў сувязь паміж следствам па справе аб забойстве журналісткі і затрыманнем яе сына, Антона Філімонава. Нагадаем, што папярэдняе расследаванне справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена ў канцы снежня 2005 г. "у сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага". А. Філімонава затрымалі 27 снежня па падазрэнні ў вырабе беларускіх грашовых купюраў. Ен дагэтуль утрымліваецца ў мінскім СІЗА.