1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Абвінавачанне Казуліну можа быць выстаўленае ў найбліжэйшую пятніцу

https://p.dw.com/p/8Ag3

Абвінавачанне экс-кандыдату на прэзідэнта Аляксандру Казуліну, магчыма, будзе выстаўленае 30 сакавіка. Пра гэта паведаміў адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч пасля аўторкавай тэлефоннай размовы са следчым Аляксандрам Кунцэвічам. Кунцэвіч запрасіў адваката раніцай 30 сакавіка прыехаць у Жодзінскі ізалятар, каб прысутнічаць на следчых дзеяннях. Тым часам Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якую ачольвае Казулін, распачала 28 сакавіка збор подпісаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь пад зваротам да Генеральнага пракурора з патрабаваннем неадкладнага вызвалення старшыні БСДП і іншых палітычных вязняў.