1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Абвешчана пра стварэнне Еўрапейскага дэмакратычнага фонду

5 мая 2006 г.
https://p.dw.com/p/8Mpd

На сустрэчы ў Вільні прэзідэнтаў краінаў чарнаморска-балтыйскага рэгіёну было абвешчана пра стварэнне Еўрапейскага дэмакратычнага фонду. Як паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у заключным камюніке саміту пазначана, што дэмакратычныя змены ва Усходняй Еўропе ў першую чаргу залежаць ад саміх народаў. Разам з тым, асабліва важна, каб міжнародная супольнасць падтрымала развіццё дэмакратыі. Нагадайма, што 4 траўня ў Вільні завяршылася канферэнцыя "Агульнае бачанне агульнага суседства", у якой узялі ўдзел прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў і ЗША. Чальцы беларускай дэлегацыі – Іна Кулей, Ірына Казуліна, Ірына Красоўская, Анатоль Лябедзька – мелі магчымасць выступіць перад кіраўнікамі дзяржаваў і распавесці пра рэпрэсіі ў адносінах да апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.