1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

«Цікава тое, што праблема са зменай генерацыяў у беларускай апазіцыі падымаецца менавіта ў гэты час"

Дзяніс Мельянцоў 4 июня 2008 г.

Беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў пра свае ўражанні пасля ўдзелу ў першым дні канферэнцыі “Канфлікт пакаленняў? або Беларускія адрознасці ў мэтах, каштоўнасцях і стратэгіі”, якая праходзіць з 3 па 5 чэрвеня ў Варшаве.

https://p.dw.com/p/EDb4
Фото: BilderBox

"Для мяне персанальна было цікава тое, што менавіта ў гэты час зноў падымаецца праблема са зменай генерацыяў у беларускай апазіцыі і пытанне з канфліктамі генерацыяў. З тых дакладаў, якія прагучалі, мяне больш зацікавіў выступ Яна Максімюка, дзе ён вельмі крытычна паставіўся да магчымасцяў беларускай дэмакратычнай апазіцыі прыцягваць маладых людзей. Таксама ён адзначыў, што беларуская апазіцыя вельмі моцна прайграе беларускаму палітычнаму рэжыму, які можа прапанаваць беларускай моладзі нешта канкрэтнае з тым, каб заахвоціць яе лаяльнасць і працу на рэжым.

Прагучалі такія меркаванні, што ў беларускай апазіцыі сёння існуе крызіс. Пра гэта казаў у прыватнасці спадар Павал Казанецкі. Мяне здзівілі некаторыя ягоныя палажэнні, напрыклад, пра тое, што ён не адчувае за беларускай апазіцыяй праўды. Увогуле, была дастаткова цікавая дыскусія, цягам якой не проста зачытваліся даклады, але і задаваліся вельмі цікавыя пытанні.

Было некалькіх вартых увагі рэплік з самога залу, якія па глыбіні думкі былі на ўзроўні з асноўнымі дакладамі. Тут абмяркоўваліся і больш шырокія праблемы, напрыклад, стратэгія Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі, стратэгія апазіцыі ў дачыненні прыходу да ўлады ў Беларусі. Вельмі цікавяць канкрэтныя рэчы наконт стратэгіі апазіцыі: якім чынам развівацца, што рабіць далей, якім чынам умацоўваць свае структуры і падвышаць свой уплыў на грамадства".