1. Перейти к содержанию
  2. Перейти к главному меню
  3. К другим проектам DW

Фан-клуб “Будзьма свабоднымі!” пачынае свой шлях

14 октября 2008 г.

У Беларусі ў межах кампаніі “Будзьма!” ствараецца фан-клуб беларускае музыкі “Будзьма свабоднымі!”, асноваю якога будуць падпісчыкі стаўшых ужо папулярнымі дыскаў “Песні свабоды”, “Не заганяйся!” ды іншых.

https://p.dw.com/p/FYsF
фото из архиваФото: dpa

Пра мэты і прычыны стварэння фан-клубу Deutsche Welle распавёў кіраўнік “Беларускай Музычнай Альтэрнатывы” (bma-group) Віталь Супрановіч: “Мэта гэтага фан-клуба – аб’яднаць прыхільнікаў беларускай музыкі для далейшых дзеянняў, каб дапамагаць беларускім музыкам, у першую чаргу маладым, папулярызаваць беларускую музыку. Гэта дасць магчымасць людзям, фанатам беларускай музыкі атрымліваць інфармацыю пра сваіх музыкантаў, бо ў межах гэтага фан-клуба будуць выходзіць дыскі, і кожны з іх будзе прысвечаны асобнай тэме. Першы дыск прысвечаны музычным фэстам, ён утрымлівае вялікі буклет, дзе распавядаецца гісторыя беларускага фестывальнага руху, ідзе невялікая анатацыя пра кожны фэст, які праходзіць. Праз такія дыскі людзі змогуць даведвацца пра розныя аспекты музычнага жыцця Беларусі”.

На думку Віталя Супрановіча, альтэрнатыўная музыка ў Беларусі дагэтуль не знаходзіць належнае падтрымкі з боку афіцыйных структур, у тым ліку і СМІ: “Праблема ў тым, што альтэрнатыўная музыка, рок-музыка, нягледзячы на тое, што на яе ёсць попыт - такія груты выступаюць, і іх канцэрты пастаянна збіраюць слухачоў, але, разам з тым, магчымасцяў даведацца, паслухаць гэтую музыку даволі мала. На радыё, нягледзячы на тое, што ёсць 75 адсоткаў беларускай музыкі, але гэта музыка з большага папсовая, эстрадная, і альтэрнатыўная музычная культура ў радыёэфіры практычна не прадстаўлена. І такім шэрагам дыскаў мы хочам даць людзям магчымасць пазнаёміцца з гэтай музыкай. Будзе стварацца база, будуць адбывацца паседжанні гэтага фан-клуба для таго, каб рабіць нейкія акцыі, каб людзі аб’ядноўваліся і камунікавалі паміж сабою”. (гк)